Заазершчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Заазершчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
1
Насельніцтва
1[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2357
Паштовы індэкс
247316
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240828036
Заазершчына на карце Беларусі ±
Заазершчына (Беларусь)
Заазершчына
Заазершчына (Гомельская вобласць)
Заазершчына

Заазе́ршчына[2] (трансліт.: Zaazierščyna, руск.: Заозерщина) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 26 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 170 км ад Гомеля, 13 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы БабруйскРабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Экалогія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Вакол вёскі — лес.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Парычы.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Будынкі драўляныя, сядзібнага тыпу. Аўталаўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. На 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 21 жыхара. 9 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 1 двор, 1 жыхар.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1908 год — 5 двароў, 44 жыхары.
  • 1917 год — 68 жыхароў.
  • 1940 год — 21 двор, 95 жыхароў.
  • 1959 год — 90 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 3 двары, 5 жыхароў.
  • 2004 год — 3 двары, 5 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]