Забалацце (Пухавіцкі раён)
Вёска
Забалацце
| ||||||||||||||||||||||
За́балацце[2] (трансліт.: Zabalaccie, руск.: Заболотье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Тапонім «Забалоцце» з'яўляецца назвай-арыенцірам, што пазначае селішча за балотам.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Знаходзіцца за 36 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Мінск-Асіповічы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]
У канцы XVIII стагоддзя Забалоцце ўяўляла сабою сяло. У 1858 годзе вёска знаходзілася ў валоданні Іскрыцкага. Школа граматы была адкрыта тут у 1884 годзе.
У 19 - пач. 20 ст. у Пярэжырскай воласці Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уластнасць Ашторпаў.
Паводле перапісу 1897 гады, вёска Забалоцце мела другую назву Луцішча, і на мясцовых могілках была капліца. У 1912 у вёсцы адкрыта народная вучэльня.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1925 г. пабудаваны цагельны завод.
На 1933 г. быў калгас "Чырвоны транспартнік"
У часе Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 1816 - 19 гаспадарак..
- 1858 — 157 чал..
- 1870 — 170 чал..
- 1897 — 378 чал., 56 двар..
- пачатак XX ст.— 61 двор, 469 жыхароў.
- 1917 — 442 чал., 78 двар.. (вёска); 6 человек (чыгуначная станцыя).
- 1960 — 289 чал..
- 1 студзеня 2002 — 38 двароў, 60 жыхароў.
- 2010 — 73 чал., 37 двар..
- 2012 — 70 чал., 34 двар..
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]
- Капліца.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Іван Фёдаравіч Крук (1909—1992) — беларускі навуковец ў галіне таваразнаўства.
- Міхаіл Міхайлавіч Рудовіч (1900—1920) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Пухавіцкага раёна ў перыяд акупацыі Беларусі войскамі міжваеннай Польшчы.
- Міхаіл Міхайлавіч Каўнацкі — воін-інтэрнацыяналіст
Зноскі
- ↑ Название и ударение даны по: Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — С. 382—383.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Забало́цце, Лу́цішчы, мн.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Забалацце (Пухавіцкі раён)