Перайсці да зместу

Загорнае (Клецкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Загорнае, Клецкі раён)
Вёска
Загорнае
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 245 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1793
Паштовы індэкс
222648
Аўтамабільны код
5
Загорнае (Беларусь)
Загорнае
Загорнае
Загорнае (Мінская вобласць)
Загорнае
Загорнае

Заго́рнае[1] (трансліт.: Zahornaje, руск.: Загорное) (да 1964 года вёскі Вялі́кая Балва́нь і Мала́я Балва́нь[2]) — вёска ў Клецкім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Красназвёздаўскага сельсавета.

За 10 км на паўднёвы ўсход ад Клецка, за 150 км ад Мінска[3], на левым беразе Балванкі. Каля вёскі на рацэ сажалка.

30 ліпеня 1964 года вёскі Вялікая Балвань і Малая Балвань Нясвіжскага раёна, аб’яднаны ў адзін населены пункт і перайменаваны ў вёску Загорная[4].

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Нагорнаўскага сельсавета[5].

У XVI ст. вёска мела назву "Балваны", побач былі Балванскае Балота, Балванская Гаць, урочышча Барэйкаўшчына. "Балвань" тут называлася балота.[6]

Ля Ваўкавыску бытавалі прозвішчы Балваноўскі, Балван[7]. Беларускі савецкі антрапаніміст М. Бірыла выводзіў такія прозвішчы ад расійскага цюркізму балван[8]. Сувязь са словам "балван" чуецца жыхарам вёскі і ў ХХІ ст.[9]

З іншага боку, у старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнах былі асновы Bal-, Van-[10].

Каля Ашмянаў былі Балванішкі (цяпер Зялёны Бор). Каля іх — Маствілішкі. Свае Маствілавічы (цяпер Масцілавічы) былі ля клецкіх Балванаў.

  • 1997 год — 422 жыхары, 223 двары[3].
Капліца
  • Капліца

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Заго́рная, ж.. Балва́нь, ж.
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2011. — 464 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0554-6.
  3. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  6. Писцовая книга бывшего Пинского староства : составленная по повелению короля Сигизмунда Августа в 1561-1566 годах Пинским и Кобринским старостой Лаврином Войною. Вильна, 1874. С. 500, 501, 532, 540.
  7. https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-T9ZT-L?i=496&cat=1465161 https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-VQ7L-Q?i=1018&cat=1542660
  8. М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 38.
  9. Х. Ю. Дамарацкая. Беларуская айканімія ў кантэксце этнічнай гісторыі (на прыкладзе этнатапонімаў Клецкага, Ляхавіцкага, Капыльская і Нясвіжскага раёнаў) // Сборник работ 68-й научной конференции студентов и аспирантов Белорусского государственного университета: в 3-х ч.: ч. 3. – Минск: БГУ, 2011. С. 198-200.
  10. Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 76, 156.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 496.
  • Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 27. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.