Залессе (Смаргонскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Залессе
Сядзіба Агінскіх у Залессі 037.jpg
Сядзіба Агінскіх у Залессі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Дзербы
Вышыня цэнтра
145—150 м
Насельніцтва
1 030 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1592
Паштовы індэкс
231001
Аўтамабільны код
4
Залессе на карце Беларусі ±
Залессе (Смаргонскі раён) (Беларусь)
Залессе (Смаргонскі раён)
Залессе (Смаргонскі раён) (Гродзенская вобласць)
Залессе (Смаргонскі раён)

Залессе — аграгарадок у Беларусі, цэнтр сельсавета Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Насельніцтва 1030 чал. (2004). Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад Смаргоні, за 90 км на паўночны захад ад Мінску. Чыгуначная станцыя на лініі Маладзечна — Вільня.

Залессе — колішняя сядзіба княжацкага роду Агінскіх, да нашага часу тут захаваўся палац, дзе ў 18021822 гадах жыў Міхал Клеафас Агінскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя згадкі пра фальварак Дзербы (ранейшая назва Залесся) датуюцца XVI ст. У 1690 фальварак згадваецца сярод паселішчаў Смаргонскай парафіі Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. З XVIII ст. мясцінай валодалі прадстаўнікі княжацкага роду Агінскіх, за якімі яна змяніла назву з Дзербаў на Залессе.

У выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) мясцовасць апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Беніцкай воласці Ашмянскага павета. У 1880-я пад назвай Залессе існавалі фальварак і вёска, у якіх было 4 двары, 50 жыхароў, царква, капліца, млын. У пач. XX ст. чыгуначная станцыя, 190 жыхароў[1].

Згодна з Рыжскай мірнай дамовай (1921) Залессе апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беніцкай гміне Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства. Станам на 1931 год у фальварку Залессе было 24 жыхары і 2 двары, на чыгуначнай станцыі 138 жыхароў і 18 двароў, у вёсцы 134 жыхары і 21 двор[1].

У 1939 Залессе ўвайшоло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета Смаргонскага раёна. Станам на 1993 год тут было 1100 жыхароў і 403 двары, на 2004 год — 1030 жыхароў і 411 двароў[2].

Сядзіба Агінскіх[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы захавалася Сядзіба Агінскіх. Ансамбль былога палаца Агінскіх цяпер уключае ўласна палац, капліцу, афіцыну, парк і гаспадарчыя пабудовы.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Юрый Бажэнаў. Валерый Шаблюк. Залессе // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 400.
  2. Дулеба Г.І. З гісторыі населеных пунктаў // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Смаргонскага раёна : Рэд. кал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 2004.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]