Залюбічы
Вёска
Залюбічы
| ||||||||||||||||||
Залю́бічы[1] (трансліт.: Zaliubičy, руск.: Залюбичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчаны за 16 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 133 жыхары, 76 гаспадарак (2005).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Паводле перапісу насельніцтва 1897 года ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічала карчма. У 1909 годзе дзейнічала народнае вучылішча.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Сталовіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
У 1939 годзе ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінулі 13 жыхароў.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XIX стагоддзе:
- 1897 — 202 двары, 501 жыхар.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 133 жыхары, 76 гаспадарак.
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
Працуе магазін.
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Міхаіл Канстанцінавіч Буза (нар. 1940) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне матэматычнага і праграмнага забеспячэння вылічальных машын, комплексаў і камп’ютэрных сетак. Доктар тэхнічных навук (1992), кандыдат фізіка-матэматычных навук (1971), прафесар (1988).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Залюбічы