Заполле (Лідскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Заполле, Лідскі раён)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Заполле
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Аўтамабільны код
4
Заполле на карце Беларусі ±
Заполле (Лідскі раён) (Беларусь)
Заполле (Лідскі раён)
Заполле (Лідскі раён) (Гродзенская вобласць)
Заполле (Лідскі раён)

Запо́лле[1] (трансліт.: Zapollie, руск.: Заполье) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Каля 1540 года Заполле належыла Яленскаму герба «Корчак», а з 1550 года — Юршу Пятровічу. У 1690 годзе ў Заполлі жылі Адам Данейка (1 дым), Юзаф Залескі (1 дым), Петранэла Заблоцкая-Залеская (1 дым), Юры Круповіч (1 дым), удава Давіда Круповіча (1 дым) і Іона Парэмбская — Даўгяла (5 дымоў).

у 1775 годзе, у ваколіцы Заполле па адным дыме мелі Антоні Круповіч, Казімір Рапушка, Марцін Залескі і Феліцыян Данейка гербу «Сас», якому таксама належала вёска Заполле (13 дымоў), фальварак Пяцюлеўцы (1 дым) і вёска Пяцюлеўцы (4 дымы).

У 1784 годзе Феліцыян Данейка (каля 1730—1799), лоўчы інфлянцкі, дэпутат Галоўнага Літоўскага Трыбунала (1755), лоўчы лідскі (1756), суддзя земскі наваградскі (1765), прэзідэнт Наваградскага земства ў Заполлі меў ужо двор і карчму пры гасцінцы, вёска таксама пакідалася за ім, а ваколіца — за Круповічам, Рапушкам і Залескім.

У 1817 годзе маёнтак Заполле купіў Ігнацый Казіміравіч Дамейка гербу Дангель. у фальварку Заполле на працягу трох гадоў (з 1828) пражываў пад наглядам паліцыі яго пляменнік Ігнат Іпалітавіч Дамейка. У 1834 годзе ў Ігната Казіміравіча Дамейкі ў Заполлі налічвалася 49 прыгонных сялян.

У 1837 годзе маёнтак Заполле быў куплены ротмістрам Андрэем Квяткоўскім (каля 1780 — каля 1850). Пасля яго смерці маёнтак перайшоў у спадчыну ўдаве Юзэфе Антонаўне Квяткоўскай з роду Шалевіч (1780 г.н.). За маёнткам лічылася 836 дзесяцін зямлі і 105 рэвізскіх душ, а асноўным заняткам з’яўлялася земляробства. У сакавіку 1846 года Юзэфа Квяткоўская перадала Заполле на адзін год у арэнднае карыстанне памешчыкам Гарадзенскага павета Восіпу і Сафіі Браўнам за 800 рублёў срэбрам. У 1857 годзе па дарчым дакуменце ад маці маёнтак перайшоў ва ўласнасць адстаўнога штабс-ротміста Антона Андрэевіча Квяткоўскага (1821-1885). У 1863 годзе ў маёнтку жылі гаспадар, яго маці, а таксама жонка і дачка. Маёнтку належалі 882 дзесяціны зямлі і 16 сялянскіх двароў. Пасля смерці гаспадара Заполле перайшло да яго дачкі Гелены, яна паставіла двухпавярховы дом, мела бібліятэку, на Лідчыне жыла да 1939 года.

На пачатку ХХ стагоддзя вёска ўваходзіла ў тэрыторыю Лідскай воласці Лідскага павета, у той час налічвалася 195 жыхароў, 229 дзесяцін зямлі. У 1900 годзе была адкрыта школа царкоўнай граматы. З сакавіка 1921 па верасень 1939 года гэтыя абшары ўжо з'яўляюцца землямі Лідскай гміны Лідскага павета Наваградскага ваяводства, уваходзяць у склад Польшчы. Згодна са звесткамі польскага перапісу ў Заполлі налічвалася 38 жылых дамоў, 222 жыхары, знаходзіўся аднаіменны фальварак, 3 жылыя пабудовы, 29 жыхароў.

Пасля вайны панскі палац адышоў пад школу. У канцы 1960-х гадоў Запольскую сярэднюю школу закрылі. Праз пэўны час ад школы застаўся толькі падмурак. З перывезеных бярвёнаў дабудавалі класы, сталоўку і інтэрнат Панямонскай базавай школы.

Пасля закрыцця сярэдняй школы ў Заполлі адкрылі пачатковую. А размяшчалася яна ў доме, дзе жылі настаўнікі, якія таксама пакінулі гэтыя мясціны. Пачатковая школа існавала з 1968 па 1983 год.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Абеліск з памятнай дошкай, на якой пазначана, што тут жыў і працаваў вучоны Ігнацій Дамейка (устаноўлены 1 верасня 1995 года пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры і мастацтваў Польшчы)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Суднік С. Расчыстка сядзібы Ігната Дамейкі ў Заполлі // Лідскі летапісец, № 3 (35), 2006 г.
  • Суднік С. Доўгачаканая знаходка // Лідскі летапісец, № 2 (38), 2007 г.
  • Суднік С. Закончана расчыстка сядзібы Ігната Дамейкі ў Заполлі // Наша слова, № 36 (772), 2006 г., 6 верасня.
  • Хітрун А. Запольская зямелька з сядзібай Дамейкі, або Аб тым, у якім стане захоўваецца маёнтак чылійскага вучонага // Лідская газета, № 97 (12505), 2014 г., 28 жніўня.
  • Хітрун А. Запольская школа? Дык гэта ж мая школа! // Лідская газета, № 5 (12561), 2015 г., 17 студзеня.
  • Хітрун А. Алея напамінае аб былым Заполлі, а малітоўнік аб дзедзе Юзэфе // Лідская газета, № 39 (12595), 2015 г., 20 мая.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]