Зацітава Слабада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Зацітава Слабада)
Вёска
Зацітава Слабада
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
183
Насельніцтва
519 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222832
Аўтамабільны код
5
Зацітава Слабада на карце Беларусі ±
Зацітава Слабада (Беларусь)
Зацітава Слабада
Зацітава Слабада (Мінская вобласць)
Зацітава Слабада

Заці́тава Слабада́[1] (трансліт.: Zacitava Slabada, руск.: Затитова Слобода) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана пры ўпадзенні ракі Цітаўка ў Свіслач за 11 кіламетраў Мар’інай Горкі, 74 кіламетры ад Мінска, 11 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы, каля шашы Мінск — Бабруйск[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Першае ўпамінанне ў 1623 годзе. У 1779 год. у вёсцы налічвалася 28 двароў[3].

У 19 — пач. 20 ст. вёска Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Мінскай губэрні.

Паводле перапісу 1897 г. дзейнічала прыпісная царква, хлебазапасны магазін.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У канцы лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў БССР. У 1924—1925 гадах цэнтр Слабадскога сельсавета.

На 1933 г. былі калгасы «Пуцілавец» і «Кастрычнік», працавалі 2 кузні, воўначёска.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

Пад канец 1950-х у вёсцы здымалі мастацкі фільм «Строгая жанчына»[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 — 70 двароў, 369 жыхароў.
  • У пачатку XX ст. — 87 двароў, 528 жыхароў.
  • 1917 — 104 двары, 531 жыхар.
  • 1971 — 170 двароў, 511 жыхароў.
  • 1997 — 183 двары, 519 жыхароў[2].
  • 1 студзеня 2002 — 179 двароў, 517 жыхароў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

  • У вёсцы месціцца цэнтральная сядзіба калгаса.
  • Аддзяленне сувязі
  • Механічныя майстэрні
  • Крамы

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Пачатковая школа

Культура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бібліятэка
  • Дом культуры

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

  • Ветэрынарны пункт

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў[2]
  • Магіла ахвяр фашызму[2]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 25. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
  3. Алесь Карлюкевіч. За Титовкою — Слобода. Беларусь сегодня (6 чэрвеня 2009).
  4. Алесь Карлюкевіч. За Титовкою — Слобода. Беларусь сегодня (6 чэрвеня 2009).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 25. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мн. : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Алесь Карлюкевич. За Титовкою — Слобода // Беларусь сегодня, 2009-06-6
  • Карлюкевіч А. М. За Цітаўкаю — Слабада: Краязнаўчы нарыс. — Мн., Пейто, 1997. С. 40
  • Карлюкевіч А. М. Зацітава Слабада: краязнаўчы нарыс. Выд. 2-е, дап. і дапрац.. — Мн., Выдавец Зміцер Колас, 2007. С. 59

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]