Збарамірава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Збарамірава)
Вёска
Збарамірава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 16 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Аўтамабільны код
1
Збарамірава на карце Беларусі ±
Збарамірава (Беларусь)
Збарамірава
Збарамірава (Брэсцкая вобласць)
Збарамірава

Збарамі́рава[1] (трансліт.: Zbaramirava, руск.: Зборомирово) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчана за 20 кіламетраў на поўнач ад Брэста, 2 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 19 стагоддзі цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1890 годзе ўласнасць пані Л.Зэймы. Вёска адносілася да Цюхінскай сельскай грамады. У 1905 годзе ў Матыкальскай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1939 годзе ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 вяскоўцаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 8 гаспадарак, 16 жыхароў (2005)
  • 147 жыхароў (1905)
  • 12 двароў, 67 жыхароў (1921, у аднайменным фальварку)
  • 143 жыхары (1959)
  • 62 жыхары (1970)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]