Зорная (Баранавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Зорная
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 291 чал. (2009)
СААТА
1204860026
Зорная на карце Беларусі ±
Зорная (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Зорная (Баранавіцкі раён)
Зорная (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Зорная (Баранавіцкі раён)

Зо́рная[1] (трансліт.: Zornaja, руск.: Зорная) — былая вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 7 км на захад ад цэнтру Баранавіч. Уваходзіла ў склад Навамышскага сельсавета. У 2012 годзе вёска Зорная ўвайшла ў склад горада Баранавічы[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раней населены пункт меў назву Муцькавічы, якая ўпамінаецца ў дакументах 1798 года.

У 1897 годзе вёска Муцькавічы ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі хлебазапасны магазін і капліца.

У пачатку XX стагоддзя 39 двароў, 282 жыхары.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1969 годзе вёска Муцькавічы перайменавана ў Зорную.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 21 двор, 219 жыхароў (1897)
  • 43 двары, 358 жыхароў (1909)
  • 36 дамоў, 187 жыхароў (1921)
  • 411 жыхар (1959)
  • 142 двары, 724 жыхары (1998)
  • 337 гаспадарак, 964 жыхары (2005)

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

У 1949 годзе ў вёсцы нарадзіўся Уладзімір Сцяпанавіч Русак, праваслаўны публіцыст, даследчык гісторыі Рускай праваслаўнай царквы.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Указ № 306 от 9 июля 2012 г. О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Барановичи и Барановичского района

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]