Зубачы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Зубачы)
Вёска
Зубачы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 20 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208854036
Зубачы на карце Беларусі ±
Зубачы (Беларусь)
Зубачы
Зубачы (Брэсцкая вобласць)
Зубачы

Зубачы́[1] (трансліт.: Zubačy, руск.: Зубачи) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сялецкага сельсавета. Размешчана за 21 км ад Бярозы, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1864 годзе — вёска ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У канцы XIX ст. — у Сялецкай воласці. Паводле перапісу 1897 года дзейнічаў хлебазапасны магазін.

У 1915 годзе акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені 1920 года ўстаноўлена савецкая ўлада. З 1921 года — у складзе Польшчы, у 1924 годзе ў Сялецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 25 будынкаў.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Сашыцкім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 6 жыхароў вёскі, на франтах загінулі 9 воінаў-землякоў. Часці 152-й стралковай дывізіі 28-й арміі 1-га Беларускага фронту 13 ліпеня 1944 года выйшлі да р. Ясельда ў раёне вёсак Зубачы, Сашыца, Сялец, пры фарсіраванні ракі разгарэўся ўпарты бой. 15 ліпеня 1944 года воіны дывізіі выбілі гітлераўцаў з пазіцый і вызвалілі шэраг населеных пунктаў Бярозаўскага раёна. На ўшанаванне памяці савецкіх воінаў, якія загінулі ў гэтых баях, насыпаны 15-метровы Курган Славы і ўстаноўлена пліта з памятным надпісам.

З 16 ліпеня 1954 года вёска ў Сялецкім сельсавеце.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з кароткай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, да якой у цэнтры прымыкаюць 2 завулкі (з паўднёвага захаду і ўсходу).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Зубачэ́

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]