Кавалі (Княгінінскі сельсавет)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Кавалі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
14
Насельніцтва
15 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222377
Аўтамабільны код
5
СААТА
6240820051
Кавалі на карце Беларусі ±
Кавалі (Княгінінскі сельсавет) (Беларусь)
Кавалі (Княгінінскі сельсавет)
Кавалі (Княгінінскі сельсавет) (Мінская вобласць)
Кавалі (Княгінінскі сельсавет)

Кавалі — вёска ў Княгінінскім сельсавеце Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1770 годзе фальварак Ашмянскага павета, уваходзілі вёскі Ярны, Пруднікі, Русачкі і г.д. У 1857 г. маёнтак Вілейскага павета Віленскай губерні, валоданне Скірмунтава (ўваходзіла вёска Філіпкі). У 1904 г. маёнтак Крывіцкай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, валоданне Сялевічаў і іншых, 55 жыхароў. У 1921 г. на вёска ў складзе Крывіцкай гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства, 17 двароў, 85 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Восаўскім сельсавеце Крывіцкага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 16.07.1954 г. у Княгінінскім сельсавеце, з 20.01.1960 г. у Мінскай вобласці, з 25.12.1962 г. у Мядзельскім раёне. У 1950 г. сяляне аб’ядналіся ў калгас «Камунар». З 1964 вёска ў складзе саўгаса «Восаўскі» (цэнтр — вёска Восава), з 04.09.1991 г. — калгасу «Восаўскі».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 108 жыхароў (1960)
  • 14 двароў, 15 жыхароў (1997)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]