Кажан-Гарадок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Кажан-Гарадок)
Аграгарадок
Кажан-Гарадок
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
  • 5,9631 км²[1]
Вышыня цэнтра
118 м
Насельніцтва
  • 1 887 чал. (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1647
Паштовы індэкс
225660
Аўтамабільны код
1
Кажан-Гарадок на карце Беларусі ±
Кажан-Гарадок (Беларусь)
Кажан-Гарадок
Кажан-Гарадок (Брэсцкая вобласць)
Кажан-Гарадок

Кажа́н-Гарадо́к[2] (трансліт.: Kažan-Haradok, руск.: Кожан-Городок) — аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Цна. Уваходзіць у склад Гарадоцкага сельсавета.

Размешчаны за 4 км ад упадзення Цны ў Прыпяць. За 17 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Лунінца, 257 кіламетраў ад Брэста.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Кажан-Гарадок успамінаецца ў 1493 годзе пад назвай Гарадзец, уласнасць Пятра Мантыгірдавіча. У 1599 годзе мястэчка Навагрудскага павета. З 1613 года цэнтр воласці, 116 двароў, царква, належаў Ю. Падбярэзскаму. У 1635 годзе пабудаваны кальвінскі збор. Пазней уласнасць Тарнаўскіх. У 1655 годзе ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай спалены рускім войскам. У 1702 годзе захоплены атрадамі шведскага караля Карла XII. У 1744 годзе праваслаўная царква перададзена ўніятам. З 1795 года ў Расійскай імперыі, цэнтр воласці Пінскага павета.

З пачатку XVIII ст. да 1939 года вёска знаходзілася ва ўласнасці шляхецкага роду Шчытоў (Шчытоў-Неміровічаў).

У 1818 годзе пабудавана Мікалаеўская царква, якая была ў 1876 годзе перабудавана. У 1863 годзе адкрыта 2-класная царкоўная школа (у 1886 годзе навучалася 36 хлопчыкаў). У 1897 годзе было 3894 жыхары, у т.л. 1597 яўрэяў, царква, каталіцкая капліца, сінагога, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, школа, 3 млыны, 10 крам, заезны двор, штогод праводзілася некалькі кірмашоў.

У 1920—1939 гадах у складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны (да 1928) Лунінецкага павета.

З канца 1939 года ў складзе Беларускай ССР, з 1940 — цэнтр Гарадоцкага сельсавета ў Лунінецкім раёне. Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 3540 чалавек на 720 дварах[3]. У кастрычніку 1942 года акупанты спалілі 152 дамоў, загубілі 975 чал. У 1971 годзе ў вёсцы 2416 жыхароў на 656 дварах.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Свята-Мікалаеўская царква
Дуб-велікан
Дуб-велікан

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б http://luninets.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=26940:2014-11-18-08-15-29&catid=806:2013-09-13-06-08-57&Itemid=2800&lang=ru Праверана 2 снежня 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Кожан-Городок (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Гурын, М. Кажан-Гарадок / Міхаіл Гурын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — С. 6. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна / БелЭн; Рэдкал.: Э. Н. Гнеўка і інш.; Уклад. Т. В. Канапацкая. — Мн.: БелЭн, 1995. — 718 с.: іл. — С. 90—93, 213—257.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]