Казялужцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Казялужцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
СААТА
3203874007
Казялужцы на карце Беларусі ±
Казялужцы (Беларусь)
Казялужцы
Казялужцы (Гомельская вобласць)
Казялужцы

Казялу́жцы[1] (трансліт.: Kazialužcy, руск.: Козелужцы) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета.

Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (48 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 9 км на паўночны ўсход ад Брагіна, 26 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 128 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. У 1811 годзе вёска ў Рэчыцкім павеце, валоданне Ракіцкіх.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Казялужцаўскага сельсавета Брагінскага раёна Гомельскай акругі. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны Кастрычнік», працавала гамарня. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Глухавічы). Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Глухавіцкага сельсавета[2], да 26 верасня 2006 года — у склад Дублінскага сельсавета (у 1987—2005 гадах — Спярыжскі сельсавет)[3]. Вёска ліквідавана 20 жніўня 2008 года[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1850 год — 7 двароў, 79 жыхароў.
  • 1897 год — 26 двароў, 212 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 32 двары, 272 жыхара.
  • 1930 год — 40 двароў 248 жыхароў.
  • 1959 год — 280 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхары (48 сем'яў) пераселены.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
  4. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района Архівавана 17 сакавіка 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. — ISBN 985-11-0303-9, ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]