Какорыца
Вёска
Какорыца
| ||||||||||||||||||||||||
Како́рыца[1] (трансліт.: Kakoryca, руск.: Кокорица) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бездзежскага сельсавета. У складзе СВК «Бездзеж-Агра».
Знаходзіцца за 26 км на паўночны захад ад Драгічына, 136 км ад Брэста, 33 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст—Гомель). 102 гаспадаркі, 184 жыхары (2005)[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле пісьмовых крыніц, Какорыца вядома з XVI ст. Пад 1558 г. пазначана ў пацвярджальнай грамаце Жыгімонта I Старога Марціну Шырме на валоданне двума дварышчамі з назвай Какорычы.
З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. — Літоўскай, з 1801 г. — Гродзенскай губерні. У 1858 г. вёска ў Бездзежскай воласці Кобрынскага павета, 165 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян. У 1905 г. — 386 жыхароў, у тым ліку ў вёсцы Вялікая Какорыца — 218 жыхароў, Какорыца Малая — 108, Какорыца-Герод — 60 жыхароў[2].
У 1921—39 гг. у складзе Польшчы, у Бездзежскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. 71 двор, 446 жыхароў, з якіх 443 праваслаўныя[2].
З 4 снежня 1939 г. у Драгічынскім павеце БССР. Вёска ў Бездзежскай воласці, 89 двароў, 553 жыхары, пачала працу школа. З 15 студзеня 1940 г. у Драгічынскім раёне Пінскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 г. — у Бездзежскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну загінуў 21 зямляк, 19 з іх на фронце[3].
З 1954 г. у Брэсцкай вобласці[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1858 — 165 рэвізскіх душ[2].
- 1905 — 386 жыхароў[2].
- 1921 — 446 жыхароў, 71 двор[2].
- 1939 — 553 жыхары, 89 двароў[2].
- 1970 — 701 жыхар[3].
- 1995 — 300 жыхароў, 127 двароў[3].
- 2005 — 184 жыхары, 102 гаспадаркі[2].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[3].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Какорыца на здымках 2024 г.
-
Хата
-
Могілкі
-
Другія могілкі, капліца
-
Надмагілле
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ а б в г д е ё ж Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. С. 333.
- ↑ а б в г д Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. С. 334.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Какорыца