Калачы (Лагойскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Калачы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
388 чалавек (2003)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1774
Паштовы індэкс
223125
Аўтамабільны код
5
СААТА
6232880061
Калачы на карце Беларусі ±
Калачы (Лагойскі раён) (Беларусь)
Калачы (Лагойскі раён)
Калачы (Лагойскі раён) (Мінская вобласць)
Калачы (Лагойскі раён)

Калачы́[1] (трансліт.: Kalačy, руск.: Калачи) — аграгарадок у Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Янушкавіцкага сельсавета. 122 двары, 388 жыхароў(1.01.2003).

Гісторыя вёскі[правіць | правіць зыходнік]

У 16 ст. сяло, шляхецкая ўласнасць у Менскім павеце і ваяводстве. У 1582 г. уласнасць Яна Ясінскага. У канцы 18 ст. вёска, цэнтр Калачоўскага староства Менскага ваяводства. У 1799 г. сяло на р. Вяпраты, 7 двароў, 50 жыхароў, дзяржаўная ўласнасць, карчма, вадзяны млын. У 1870 г. вёска, 24 душы мужчынскга полу. У 1920 г. у двары святара адчынена школа, якую наведвалі дзеці з трох навакольных вёсак, у 1924 г. у ёй вучыліся 35 калачоўскіх дзяцей. З 1924 г. цэнтр Калачоўскага сельсавета ў Лагойскім раёне Мінскай акругі, з 1938 г. Мінскай вобласці, меўся вадзяны млын. У 1941 г. 28 двароў, 120 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 2 двары, загубілі 9 жыхароў, 63 жыхары вывезлі ў Германію, 4 вяскоўцы загінулі на фронце, 1 жыхар у партызанскай барацьбе. З 1959 г. у складзе Янушкавіцкага сельсавета[2]. У 1969 г. 55 двароў, 173 жыхары.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы размешчана цэнтральная сядзіба калгаса «Селішча», комплексна-прыёмны пункт, Дом культуры, бібліятэка, сярэдняя школа, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]