Капейнае (Пухавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Капейнае, Пухавіцкі раён)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Капейнае
NNiEye52vD0.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Капейнае на карце Беларусі ±
Капейнае (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Капейнае (Пухавіцкі раён)
Капейнае (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Капейнае (Пухавіцкі раён)

Капе́йнае[1] (трансліт.: Kapiejnaje, руск.: Копейное) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 16 км на паўночны захад ад раённага цэнтра, 5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск - Асіповічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расейскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У 19 - пач. 20 ст у Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, уласнасць Ратынскіх.

У 1908 г. адкрыта царкоўнапрыходская школа.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасля рэвалюцыі працавала працоўная школа 1-ай ступені, у якой у 1922 г. працаваў 1 настаўнік, займаліся каля 50 хлопчыкаў і дзяўчынак.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[2].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1816 — 13 двароў, каля 100 жыхароў.
  • 1897 — 53 двароў, 316 жыхароў.
  • На пачатку XX ст. - 48 двароў, 421 жыхар.
  • 1917 — 63 двары, 393 жыхары.
  • 1 студзеня 2002 — 36 двароў, 64 жыхары.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Капе́йна
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]