Карнічае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Карнічае)
Вёска
Карнічае
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
14 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222817
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244860046
Карнічае на карце Беларусі ±
Карнічае (Беларусь)
Карнічае
Карнічае (Мінская вобласць)
Карнічае

Карні́чае[1] (трансліт.: Karničaje, руск.: Корничее) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Вёска з'явілася каля 1906 года. У пачатку XX стагоддзя ўяўляла ўрочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Расійскай імперыі.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

У 1966 годзе да в. Карнічае была далучана в. Парэцкі Асавец, а ў 1968 годзе в. Зімовішча. Зімовішча у 1917 годзе вядома як урочышча, 2 двары, 15 жыхароў.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[2].

З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • пачатак XX ст. — 3 двары, 10 жыхароў.
  • 1999 — 25 чалавек
  • 1 студзеня 2002 — 16 двароў, 25 жыхароў.
  • 2009 год — 14 жыхароў[4].
  • 2010 — 14 чалавек

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т.8 Мінская вобласць. Кн.4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2013. — 528 с. :іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]