Карпяшы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Карпяшы)
Вёска
Карпяшы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 72 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208840026
Карпяшы на карце Беларусі ±
Карпяшы (Беларусь)
Карпяшы
Карпяшы (Брэсцкая вобласць)
Карпяшы

Карпяшы́[1] (трансліт.: Karpiašy, руск.: Карпеши) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. Размешчана за 14 км ад Бярозы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

У 1563 годзе пад назвай Карпешчы ў Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і Блудзенскага войтаўства.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. 3 сакавіка 1861 года сяляне вёскі, якая тады мела назву Карпешава, адмовіліся выконваць інвентарныя павіннасці і адмовіліся падпарадкоўвацца ўладзе, частка сялян была арыштавана і адпраўлена ў Пружанскую турму. У 1864 годзе — ў Блудзенскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, выкарыстоўвалі 188 дзес. зручнай зямлі. Паводле перапісу 1897 года ў Картузскабярозаўскай воласці.

Найноўшыя час[правіць | правіць зыходнік]

З 1915 года вёска акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Бяроза-Картузскай гміны Палескага ваяводства Польшчы. З 1932 года ў Малецкай гміне. У 1920-я г. дзейнічала ячэйка КПЗБ.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года вёска ў Кабакоўскім с/с. У19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 7 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 5 воінаў-землякоў.

З 14 красавіка 1964 года ў Блудзенскім сельсавеце (1 жніўня 1964 перайменаваны ў Першамайскі). У 1970 годзе ў саўгасе «Бярозаўскі».

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з 2 паралельных вуліц, арыентаваных з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, злучаных 2 кароткімі вуліцамі (у паўночна-заходняй і цэнтральнай частках).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Карпяшэ́

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]