Карытніца (Дзятлаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Карытніца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
67 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1563
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236846021
Карытніца на карце Беларусі ±
Карытніца (Дзятлаўскі раён) (Беларусь)
Карытніца (Дзятлаўскі раён)
Карытніца (Дзятлаўскі раён) (Гродзенская вобласць)
Карытніца (Дзятлаўскі раён)

Кары́тніца[1] (трансліт.: Karytnica, руск.: Корытница) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета. Да 1 снежня 2019 года ўваходзіла ў склад Беліцкага сельсавета Лідскага раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1624 годзе згадваецца ў складзе Дзятлаўскай (Здзенцельскай) воласці ва ўласнасці Сапегаў[2].

Да 5 чэрвеня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Дубраўскага сельсавета[3].

У 1986 годзе ў склад Карытніцы ўвайшла вёска Красачкі[4].

Да 2016 г. вёска ўваходзіла у склад Пескаўскага сельсавета[5].

Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам 15 сакавіка 2019 года быў падпісаны Указ № 104 «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей». Вёска Карытніца выключана з Лідскага раёна і ўключана ў склад Дзятлаўскага раёна. Гэта абумоўлена тым, што гэты сельскі населены пункт аказаўся адзіным у раёне, размешчаным на левым беразе ракі Нёман. Дарога ад Ліды да Карытніцы складае 76 км, ад Дзятлава — 23 км. У час правядзення грамадскага абмеркавання была атрымана згода ўсіх жыхароў вёскі на прыняцце рашэння аб змяненні граніц раёнаў. Новыя граніцы ўсталяваны з 1 снежня 2019 года[6].

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

На заходняй ускраіне вёскі маюцца 3 валунападобныя насыпы даўжынёй 21 — 26 м. За 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, уздоўж палявой дарогі знаходзіцца 35 круглых і валунападобных насыпаў. Звыш дзясятка насыпаў розных форм захавалася ў паўночнай частцы сучаснага могільніка. Адказ на пытанне, ці з’яўляюцца яны пахавальнымі помнікамі, могуць даць толькі раскопкі.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. LMAB, ф. 16 спр. 203 ч. 3
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 чэрвеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 6.
  4. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
  5. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 сентября 2016 г. № 156 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области
  6. С 1 декабря текущего года изменятся границы Лидчины. Деревня Корытница будет включена в Дятловский район

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал. В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004.