Кацягі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Кацягі)
Вёска
Кацягі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 247 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовы індэкс
223029
Аўтамабільны код
5
Кацягі на карце Беларусі ±
Кацягі (Беларусь)
Кацягі
Кацягі (Мінская вобласць)
Кацягі

Каця́гі[1] (трансліт.: Kaciahi, руск.: Котяги) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Міханавіцкага сельсавета. Месціцца за 9 км на поўдзень ад Мінска, 6 км ад чыгуначнай станцыі Міханавічы, паміж дарогамі H9531 і H9060.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1582 годзе сяло маёнтка Пяцеўшчына ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць І. Быкоўскага. У 1710 годзе вёска на 15 двароў, ёсць карчма, уласнасць Пацея. У 1791 годзе 28 дымоў, карчма, уласнасць Прушынскага і Язвінскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска ў Мінскім павеце Мінскай губерні, ёсць драўляная капліца, карчма, уласнасць князя Дамініка Гераніма Радзівіла. У 1858 годзе ўласнасць Ельскіх. У 1897 годзе ёсць хлебазапасны магазін, капліца на могілках.

У 1909 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа, з 1912 года народнае вучылішча.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Гатаўскім, з 1927 года ў Дзяргайскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе ў вёсцы працавала кузня, распаўсюджаны сталярны промысел. У 1927 годзе працавала пачатковая школа. З 18 студзеня 1931 года ў падпарадкаванні Менскага гарадскога савета. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. Спаленыя 9 двароў, забітыя 64 жыхары.

5 сакавіка 1959 года вёска перададзена са скасаванага Гатаўскага сельсавета ў склад Самахвалавіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 год — 26 двароў, 230 жыхароў
  • 1897 год — 65 двароў, 390 жыхароў
  • 1917 год — 85 двароў, 555 жыхароў
  • 1926 год — 104 двары, 567 жыхароў
  • 1941 год — 107 двароў, 348 жыхароў
  • 1999 год — 234 жыхары
  • 2009 год — 247 жыхароў

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Курганны могільнік. На поўнач ад вёскі, на могілках. Захавалася 5 насыпаў вышынёй 2,5 м, дыяметрам 12 м. Адкрыў у 1930 годзе Антон Рынейскі, абследаваў у 1979 годзе Валянцін Собаль. Раскопкі не праводзілі[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Собаль В. Помнікі археалогіі. Міханавіцкі Сельсавет // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінскага раёна. — Мн.: Беларуская навука, 1998. С. 33

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]