Клубынічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Клубынічы)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Клубынічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Аўтамабільны код
5
Клубынічы на карце Беларусі ±
Клубынічы (Беларусь)
Клубынічы
Клубынічы (Мінская вобласць)
Клубынічы

Клубы́нічы[1] (трансліт.: Klubyničy, руск.: Клубыничи) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з 1470-х гадоў, калі паны Іван, Васіль, Алехна і Сенька Дашкавічы ахвяравалі на Чарэйскі манастыр частку сваёй долі Чарэйскага маёнтка з ворыўнай зямлёй ва ўрочышчы Клубынічы[2]. У 1561 годзе сяло належала Чарэйскаму манастыру пад апекай Сапегаў.

У пачатку XX стагоддзя вёска ў складзе Высокагарадзецкай воласці Сенненскага павета.

З 20 жніўня 1924 года вёска ў складзе Заборскага сельсавета Чарэйскага, з 1931 года — Крупскага раёна, з 1935 года — Халопеніцкага раёна. У Другую сусветную вайну загінуў 31 жыхар вёскі. З 1960 года ў складзе саўгаса «40 год Кастрычніка». З 5 мая 1962 года ў складзе Абчугскага сельсавета[3]. З 1965 ў складзе саўгаса, потым — калгаса «Касянічы». У 1990-х у вёсцы працавала крама. З 28 мая 2013 года вёска ў складзе Акцябрскага сельсавета[4].

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1775 год — 9 «дымоў»
  • 1880 год — 28 двароў, 188 жыхароў
  • 1906 год — 49 двароў, 314 жыхароў
  • 1941 год — 50 двароў, 250 жыхароў
  • 1998 год — 34 гаспадаркі, 51 жыхар (перапіс)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага р-на. — Мн., 1999. — С. 37-64.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]