Клявіца (Ашмянскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Клявіца)
Вёска
Клявіца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1593
Паштовыя індэксы
231113
Аўтамабільны код
4
Клявіца на карце Беларусі ±
Клявіца (Ашмянскі раён) (Беларусь)
Клявіца (Ашмянскі раён)
Клявіца (Ашмянскі раён) (Гродзенская вобласць)
Клявіца (Ашмянскі раён)

Кляві́ца[1] (трансліт.: Kliavica, руск.: Клевица) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Граўжышкоўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вёска вядома з пачатку XVI ст. як двор Васіля Глінскага, потым належала Глябовічам, Грабскім, а ў XIX ст. Умястоўскім.

Касцёл св. Антонія быў узведзены тут Умястоўскімі ў 1799 г. з дрэва і прыпісаны да нарвілішскай парафіі (цяпер Літва) у якасці філіяльнага (у другой палове XIX ст. капліца была далучана да сурвілішскай парафіі Вішнеўскага дэканата). Гэта быў выцягнуты па падоўжанай восі бязвежавы зальны аб’ём з трохгранным прэзбітэрыем. Справа перад уваходам стаяла званіца, абнесеная бервяной агароджай. Руіны касцёла захоўваліся яшчэ ў 1980-я гг. Сёння ацалелі толькі парослыя хмызняком падмуркі (прыблізна 7 на 18 м) на закінутым пагосце на поўдзень за вёскай, злева ад шашы на Літву.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны
  • Каталіцкая капліца
  • Крыж на скрыжаванні дарог

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]