Красная Гара (Брагінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Красная Гара
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 2 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Аўтамабільны код
3
СААТА
3203846034
Красная Гара на карце Беларусі ±
Красная Гара (Брагінскі раён) (Беларусь)
Красная Гара (Брагінскі раён)
Красная Гара (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Красная Гара (Брагінскі раён)

Кра́сная Гара́[1] (трансліт.: Krasnaja Hara, руск.: Красная Гора) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Буркоўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 4 км на захад ад Брагіна, 32 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 121 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма[правіць | правіць зыходнік]

На аўтадарозе Хойнікі — Камарын.

Планіроўка складаецца з 2 прасталінейных, паралельных паміж сабой вуліц, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў 1920-я года перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1932 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса «Шлях да камунізму» (цэнтр — вёска Сабалі).

Да 14 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мікуліцкага сельсавета[2], пасля знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Брагінскага пассавета. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (92 сям’і) пераселены ў чыстыя месцы. Да 1 снежня 2009 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 5 гаспадарак, 8 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1959 год — 369 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 5 гаспадарак, 8 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]