Крывічы (Лідскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Крывічы, Лідскі раён)
Вёска
Крывічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
10 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Паштовы індэкс
231314
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236804041
Крывічы на карце Беларусі ±
Крывічы (Лідскі раён) (Беларусь)
Крывічы (Лідскі раён)
Крывічы (Лідскі раён) (Гродзенская вобласць)
Крывічы (Лідскі раён)

Крыві́чы[1] (трансліт.: Kryvičy, руск.: Кривичи) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле вопісу парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. тут вядомы двор Будкевічаў, вёска і ўніяцкая царква (філіял Зблянскай царквы). Побач ішоў гасцінец з Беліцы да вёскі Няцеч[2].

Паводле польскага перапісу 1921 г. калонія Крывічы Беліцкай гміны Лідскага павета налічвала 12 жылых пабудоў, 67 жыхароў.

У 1949 г. створаны калгас «17 верасня».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1996 год — 20 чал., 9 двароў
  • 2004 год — 14 чал., 8 двароў
  • 2010 год — 10 чал.

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл у Крывічах, 1923

Драўляная царква ў Крывічах існавала ў XIX ст. У першай палове ХХ ст. дзейнічаў філіяльы касцёл, які належаў да беліцкай парафіі. Зачынены, затым знішчаны ў другой палове ХХ ст. Старадаўні абраз Найсвяцейшай Панны Марыі (у сярэбранай шаце) перавезены ў капліцу Маці Божай Ружанцовай (Беліца), затым перададзены ў новаадбудаваны касцёл Святога Юрыя (Беліца), шануецца як цудатворны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Крывічы́
  2. Беліцкая парафія — pawet.net

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал. В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]