Кузьмы (Іўеўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Кузьмы, Іўеўскі раён)
Вёска
Кузьмы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Алімкі
Колькасць двароў
4
Насельніцтва
8 чалавек (1999)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Паштовы індэкс
231338
Аўтамабільны код
4
Кузьмы на карце Беларусі ±
Кузьмы (Іўеўскі раён) (Беларусь)
Кузьмы (Іўеўскі раён)
Кузьмы (Іўеўскі раён) (Гродзенская вобласць)
Кузьмы (Іўеўскі раён)

Ку́зьмы[1] (трансліт.: Kuźmy, руск.: Кузьмы) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпнішкаўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне XIX ст. вёска Алімкі ці Кузьмы ў складзе Ліпнішкаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 36 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Пачэрня, які належаў Альяшэвічу. у 1866 г. 6 двароў, 82 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. 20 двароў, 124 жыхары. У 1909 г. 23 двары, 154 жыхары, 108 дзесяцінаў зямлі.

У 19211939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 22 двары, 100 жыхароў.

3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (34 двары, 118 жыхароў) ў Некрашоўскім сельсавеце Іўеўскага раёна. 3 1952 г. у калгасе «Воля». 3 16 ліпеня 1954 г. у Князікоўскім, з 9 верасня 1960 г. у Суражскім[2], з 15 мая 1963 г. у Жылёўскім, з 13 студзеня 1967 г. у Ліпнішкаўскім сельсаветах. 3 1960 г. у калгасе «Кастрычнік». У 1970 г. 33 жыхары. Пасля ў складзе калгасу «Маладая гвардыя».

Інфармацыя для турыстаў[правіць | правіць зыходнік]

Каля в. Сакавічы знаходзіўся старадаўні могільнік. Другі такі могільнік быў дзесьці ў лесе[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1999 — 4 двароў, 8 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Кузьмы́
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. Іўеўшчына ў жалезным веку Архівавана 3 сакавіка 2007.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]