Кірава (Брагінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Кірава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
  • 168 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Паштовыя індэксы
247653
Аўтамабільны код
3
СААТА
3203828046
Кірава на карце Беларусі ±
Кірава (Брагінскі раён) (Беларусь)
Кірава (Брагінскі раён)
Кірава (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Кірава (Брагінскі раён)

Кі́рава[1] (трансліт.: Kirava, руск.: Кирово; да 20 красавіка 1939 года Лукае́ды) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камарынскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 59 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 15 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 182 км ад Гомеля.

На ўсходзе знаходзіцца возера Трасцянец, за 1,5 км на поўнач, на правабярэжнай пойме ракі Дняпро — возера Іртынь.

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з крывалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, якая на поўдні далучаецца да крывалінейнай шыротнай вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Ёлчанскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1834 годзе валоданне Горватаў. Паводле перапісу 1897 года ў Старых Лукаедах размяшчалася карчма, у Новых Лукаедах — школа граматы, хлебазапасны магазін. Побач знаходзілася сядзіба Лясная.

З 8 снежня 1926 года цэнтр Лукаедаўскага, з 20 красавіка 1939 года Кіраўскага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У канцы 1920-х гадоў вёскі Старыя і Новыя Лукаеды аб’ядналіся ў адну вёску Лукаеды. У 1929 годзе размяшчалася школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя А. Г. Чарвякова, працавалі гамарня, 4 ветракі, конная крупарушка. Падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысты 14 студзеня 1943 года часткова спалілі вёску і забілі 21 жыхара (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму ў цэнтры вёскі). На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 79 мясцовых жыхароў. У памяць пра загінулых у скверы ў 1967 годзе ўсталяваны абеліск. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Камарынскі» (цэнтр — гарадскі пасёлак Камарын). Размяшчаліся дзевяцігадовая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, крама.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1834 год — 58 двароў.
  • 1850 год — 65 двароў.
  • 1897 год — Старыя Лукаеды (52 двары, 458 жыхароў), Новыя Лукаеды (39 двароў, 293 жыхары, паводле перапісу).
  • 1929 год — 1061 жыхар.
  • 1959 год — 917 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 148 гаспадарак, 280 жыхароў.
  • 2006 год (01.01.2006) — 140 гаспадарак, 260 чалавек, з якіх 37 ва ўзросце да 16 гадоў, 107 — у працаздольным і 116 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]