Лежневічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Лежневічы)
Веска
Лежневічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Старшыня
Леанід Вітольдавіч Расейна
Колькасць двароў
140
Насельніцтва
332 чалавекі (1999)
Нацыянальны склад
палякі, беларусы
Канфесійны склад
католікі
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Паштовы індэкс
231339
Аўтамабільны код
4
Лежневічы на карце Беларусі ±
Лежневічы (Беларусь)
Лежневічы
Лежневічы (Гродзенская вобласць)
Лежневічы

Ле́жневічы[1] (трансліт.: Liežnievičy, руск.: Лежневичи) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Лелюкінскага сельсавета.

Ёсць сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, лясніцтва, магазін, пошта, дом быту. Праз вёску з 1969 года праходзіць аўтатраса «Мінск-Гродна»[2]. Могілкі знаходзяцца амаль у цэнтры вёскі. На могілках ёсць надмагіллі канца 19-га стагоддзя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Час заснавання вёскі Лежневічы невядомы. У сярэдзіне XVII ст. сяло ў Дудскім старостве Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1665 г. уласнасць Гарбачэўскага, стольніка рэчыцкага, затым Валовіча, Замойскіх, Пацаў і інш. уладальнікаў. У 1789 г. належала Зяньковічам, 15 аселых гаспадарак, каля 6 валок зямлі. У сярэдзіне XIX — пачатку XX ст. вёска ў Лугамавіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 61 рэвізская душа, у складзе маёнтка Лугамавічы памешчыцы Мілеўскай. Калі ў вёсцы ў 1960-х праводзілі электрычнае святло, то пры капанні находзілі манеты 19-га стагоддзя расійскія і польскія грошы. Праз вёску праходзіў руска-нямецкі фронт у першай сусветнай вайне (1914-17). Да цяперашняга часу недалёка ад вёскі засталіся траншэі і акопы. У 1921 — 1939 гг. вёска ў Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 56 двароў, 265 жыхароў. Падчас знаходжання пад Польшчай дзеці з вёскі навучаліся ў польскай школе пры касцёле. Калі ў 1939-м прышлі саветы, то праз вёску адступалі войскі Арміі Польскай. Шмат зброі было выкінута з моста праз раку каля Лежневіч. 3 12.10.1940 г. вёска (89 двароў, 389 жыхароў) у Лаздунскім сельсавеце, з 16.7.1954 г. цэнтр Лежневіцкага сельсавета Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. Дзейнічаў смалакурны завод. У другой сусветнай вайне ў партызанах афіцыйна быў толькі адзін жыхар вёскі. Але шмат хто ўдзельнічаў у партызанскіх атрадах Арміі Краёвай. Дарэчы адна хата ў вёсцы спалена менавіта партызанамі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся 16 жыхароў, трое з іх загінулі. Пасля вайны савецкай урадзе было адкрытае супраціўленне жыхароў, якія пайшлі ва ўзброеныя атрады Арміі Краёвай. Частка жыхароў была асуджана на вялікія прысуды. Адзін з іх Францішак Буяк, асуджаны быў у 1950-м на 25 гадоў. Калектывізацыя ў пасляваенныя гады была праведзена каля 1952 года. У Лежневічах калгас назвалі «17 верасня»[3]. 22 снежня 1986 года пасля скасавання Лежневіцкага сельсавета вёска ў складзе Лелюкінскага сельсавета[4].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Валерый Францавіч Буяк — нарадзіўся ў Лежневічах, скончыў тут 8 класаў. Вядомы экстрасенс i варажбіт, насчадак сваяго бацькі Францішка, каторы некась варажыў у весцы ўсім жадаючым. Удзельнік Бітвы экстрасенсаў на ТНТ. Таксама журналіст, бізнесмен i пісьменнік.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. [1] Архівавана 4 сакавіка 2016. аварыя на трасе каля Лежневіч
  3. [2] Архівавана 20 студзеня 2009. Лежневічы, гісторыя
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]