Лешніца (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Лешніца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вёска з
Вышыня цэнтра
193 м
Насельніцтва
  • 112 чал. (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244848061
Лешніца на карце Беларусі ±
Лешніца (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Лешніца (Пухавіцкі раён)
Лешніца (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Лешніца (Пухавіцкі раён)

Ле́шніца[1] (трансліт.: Liešnica, руск.: Лешница) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 40 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 28 км ад Мінска, на рацэ Свіслач.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаная назва-паняцце, слова са старабеларускай мовы. Лешня — лясны промысел, паляванне[2], лясное угоддзе. Лешніца — невялікая лешня[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ранняя гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адносіцца да ранніх паселішчаў, каля вёскі ёсць неўмацаванае селішча жалезнага веку[4].

У XVIII стагоддзі маёнтак у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уладанне Віленскага біскупства.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У час раздачы земляў колішняй Рэчы Паспалітай фаварытам Кацярыны II, Лешніца дасталася генералу Машлыкіну[5]. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

У 1800 годзе была ўніяцкая царква Раства Багародзіцы, карчма, млын на Свіслачы (4 паставы), сукнавальня. У 1842 годзе Машлыкін пабудаваў праваслаўную царкву.

У другой палове XIX стагоддзя сяло Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета, уладанне перайшло да Галпертаў[5]. У 1882 годзе ў маёнтку заснаваны вінакурны завод, на якім у 1890 годзе працавала 6 рабочых. У 1887 годзе адкрыта царкоўна-прыходская школа, у 1890 годзе ў ёй вучылася 20 хлопчыкаў. У 1892 годзе для школы пабудаваны драўляны будынак[6].

У канцы XIX стагоддзя ў сяле быў хлебазапасны магазін, царкоўна-прыходская школа, царква, піцейны дом, у маёнтку вінакурны завод, побач аднайменны хутар.

На пачатак XX стагоддзя побач былі аднайменныя сяло і фальварак, пазней таксама ўрочышча.

Найноўшая гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[7]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені, створаная на базе царкоўна-прыходскай школы, у школе працавала 2 настаўнікі, займалася каля 70 дзяцей, з якіх 15 дзяўчынак[6]. У 1938 годзе нададзены статус вёскі.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

У 1968 годзе да вёскі далучаны пасёлак Лешніца, які ў пачатку XX стагоддзя быў фальваркам.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Пярэжырскага сельсавета[8].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 год — 62 двары, 587 жыхароў
  • 1886 год — 50 двароў, 400 жыхароў
  • 1908 год — сяло, 113 двароў, 888 жыхароў; фальварак, 2 двары, 31 жыхар; маёнтак, 3 двары, 104 жыхары
  • 1917 год — сяло, 130 двароў, 826 жыхароў; маёнтак, 1 двор, 75 жыхароў; урочышча, 1 двор, 46 жыхароў
  • 1960 год — вёска, 496 жыхароў; пасёлак, 102 жыхары
  • 2002 год — 60 двароў, 112 жыхароў
  • 2010 год — 39 гаспадарак, 85 жыхароў
  • 2012 год — 35 гаспадарак, 67 жыхароў

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква (1842—1922)

Паданні[правіць | правіць зыходнік]

Каля вёскі Лешніца ёсць Дзямідава гара. Паводле мясцовых паданняў, на ёй адбылася бітва рускіх са шведамі[9].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. лешня - Пошук. verbum.by. Праверана 27 лістапада 2023.
  3. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 201
  4. Памяць 2003, с. 30.
  5. а б SgKP 1884, с. 176.
  6. а б Памяць 2003, с. 706.
  7. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  8. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  9. Сакральныя ўзгоркі Беларусі 2021, с. 80.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]