Лучын (аграгарадок)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Лучын)
Аграгарадок
Лучын
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1136[1]
Вышыня цэнтра
110 м[2]
Насельніцтва
  • 782 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2339
Паштовыя індэксы
247280[3]
Аўтамабільны код
3
Лучын на карце Беларусі ±
Лучын (аграгарадок) (Беларусь)
Лучын (аграгарадок)
Лучын (аграгарадок) (Гомельская вобласць)
Лучын (аграгарадок)

Лучы́н[4] (трансліт.: Lučyn, руск.: Лучин) — аграгарадок у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Забалацкага сельсавета.

Знаходзіцца на правым беразе Дняпра, каля аўтадарогі РагачоўЖлобін. Цэнтр калгаса. За 8 км на поўдзень ад Рагачова, 113 км ад Гомеля, 5 км ад чыгуначнай станцыі Луцкае.

На 1999 год у Лучыне налічвалася 919 жыхароў, 435 двароў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Побач паселішча выяўлены археалагічныя помнікі (гарадзішча і селішча), у тым ліку часоў ранняга сярэднявечча. Некаторыя даследчыкі лічаць, што паселішча можа быць тоеснае Лучыну, гораду Смаленскай зямлі, згаданаму крыніцамі пад 1138, 1172 і 1210-мі гадамі, аднак, у такой версіі ёсць пярэчанні.

Таксама Лучын згаданы ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец 14 — пачатак 15 ст.), але няма пэўнасці якога паселішча датычыць гэта згадка.

У 14—18 ст. у Рагачоўскай воласці Вялікага Княства Літоўскага. Згаданы ў грамаце караля Казіміра ад 1480 года менскаму купцу Церашковічу. У 16 ст. вядомы як сяло Лучын. У 1756 годзе сяло ў Задруцкім войтаўстве Рагачоўскага староства[5].

З 1793 года ў Расійскай імперыі, у Рагачоўскім павеце Беларускай, з 1802 — Магілёўскай, з 1919 — Гомельскай губерняў.

У 1886 годзе — 672 жыхары, 114 двароў, царква, 2 ветракі.

З 1924 цэнтр сельсавета ў Рагачоўскім раёне Бабруйскай акругі (да 1930), з 1938 у Гомельскай вобласці.

У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія захопнікі двойчы (у 1941 і 1944) часткова спальвалі Лучын.

У 1972 годзе — 1352 жыхары, 387 двароў.

Да 1 снежня 2009 года Лучын быў цэнтрам аднайменнага сельсавета[6].

Установы[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі.

Помнікі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Harady_i_vioski_Bielarusi.djvu.zip/HVB.Homielskaja.2.djvu/263_996x9999.jpeg
  2. http://weather-in.by/by/gomel'skaja/867
  3. http://ex.belpost.by/addressbook/postcode
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  5. LVIA, f. 525, ap. 8, b. 745, l. 16v.
  6. «Об изменении административно-территориального устройства Рогачевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 287 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)
  7. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — С. 360.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]