Лысоўшчына

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Лысоўшчына)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Лысоўшчына
PtGrro1tv-U.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
12 чалавек (2002)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Лысоўшчына на карце Беларусі ±
Лысоўшчына (Беларусь)
Лысоўшчына
Лысоўшчына (Мінская вобласць)
Лысоўшчына

Лысо́ўшчына[1] (трансліт.: Lysoŭščyna, руск.: Лысовщина) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Месціцца за 44 км на паўночны захад ад Мар'інай Горкі, 4 км ад чыгуначнай станцыі Міханавічы на лініі Мінск-Асіповічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку 20 ст. у Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Побач з вёскай знаходзіўся фальварак Лысаўшчына.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • Пачатак ХХ ст. — 12 двароў, 80 жыхароў. Фальварак Лысаўшчына - 2 двары, 35 жыхароў.
  • 1917 год — 16 двароў, 78 жыхароў. Фальварак Лысаўшчына - 1 двор, 7 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 год — 6 двароў, 12 жыхароў

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 552. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]