Любячка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Любячка)
Вёска
Любячка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Любячын
Любочын
Насельніцтва
  • 38 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244870041
Любячка на карце Беларусі ±
Любячка (Беларусь)
Любячка
Любячка (Мінская вобласць)
Любячка

Любя́чка[1] (трансліт.: Liubiačka, руск.: Любячка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 16,5 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 61,5 км ад Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ранняя гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XVIII стагоддзі маёнтак Любячын (Любочын) у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Незабітоўскай[2].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Уласнасць Ратынскіх, у складзе маёнтка Вомельна.

З другой паловы XIX стагоддзя ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета. У канцы XIX стагоддзя краязнавец Аляксандр Ельскі апісваў Любочын як «нэндзую палескую вёску, сярод недаступных лясістых балот на беднай пясчанай глебе»[3].

У 1910 годзе адбыліся сялянскія хваляванні супраць адміністрацыі памешчыка. У канцы красавіка 1910 года 15 сялян вёскі Любячка пасвілі коней на сваёй сенажаці, якая межавала з сенажаццю памешчыка Ратынскага. Калі коні зайшлі на землі памешчыка, лясныя вартаўнікі маёнтка Сінча запатрабавалі ад пастухоў сагнаць коней, але тыя адказалі пагрозамі. Лясная варта зрабіла некалькі выстралаў, у выніку 5 чалавек было паранена[4].

У 1912 годзе адкрыта народнае вучылішча.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[5]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Народнае вучылішча пасля было пераўтворана ў працоўную школу 1-й ступені, у 1922 годзе было 56 вучняў.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У верасні 1943 года нямецкая адміністрацыя спаліла ўсе дамы вёскі[6].

Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Сінчанскага сельсавета[7].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1795 год — 15 двароў, 99 жыхароў
  • 1816 год — 10 двароў, 60 жыхароў
  • 1858 год — 26 рэвізскіх душ
  • 1897 год — 36 двароў, 173 жыхары
  • 1908 год — 34 двары, 188 жыхароў
  • 1917 год — 38 двароў, 225 жыхароў
  • 1960 год — 202 жыхары
  • 2002 год — 11 двароў, 13 жыхароў
  • 2010 год — 27 гаспадарак, 55 жыхароў
  • 2012 год — 22 гаспадаркі, 50 жыхароў
  • 2019 год — 38 жыхароў

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Дапаможнік. helper.archonline.by. Праверана 22 снежня 2023.
  3. SgKP 1884, с. 442.
  4. Памяць 2003, с. 64.
  5. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  6. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 22 снежня 2023.
  7. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]