Лясіны (Мінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Лясіны, Мінскі раён)
Вёска
Лясіны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 43 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223044
Аўтамабільны код
5
СААТА
6236882043
Лясіны на карце Беларусі ±
Лясіны (Мінскі раён) (Беларусь)
Лясіны (Мінскі раён)
Лясіны (Мінскі раён) (Мінская вобласць)
Лясіны (Мінскі раён)

Лясі́ны[1] (трансліт.: Liasiny, руск.: Лесины) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. З 28 мая 2013 года ўваходзіць у склад Юзуфоўскага сельсавета.[2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Для Вялікай Айчыннай вайны вёска называлася Халімонаўка. Непадалёку знаходзілася вёска Лясіны, якую ў 1943 годзе спалілі фашысты. Уцалелыя жыхары, якія ў той час былі ў суседніх вёсках на палявых работах, пасля вайны перабраліся ў Халімонаўку, якая неўзабаве была перайменавана ў Лясіны. На месцы спаленай вёскі Лясіны ў 1965 годзе быў усталяваны абеліск[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Лі́сіны
  2. Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўстройства Мінскай вобласці» Архівавана 11 снежня 2013. (руск.)
  3. Лясіны — сястра Хатыні… Архівавана 20 красавіка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]