Ляцягі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Ляцягі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
45[1]
Насельніцтва
86[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Аўтамабільны код
6
Ляцягі на карце Беларусі ±
Ляцягі (Беларусь)
Ляцягі
Ляцягі (Магілёўская вобласць)
Ляцягі

Ляця́гі[2] (трансліт.: Liaciahi, руск.: Летяги) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Гіжэнскага сельсавета.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва вёскі нібыта паходзіць ад назвы ляцягі сумчатай (Petaurus breviceps), якая па-беларуску часцей называецца палятухай[3].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфічна вёска знаходзіцца на поўначы Слаўгарадскага раёна на мяжы з Чавускім раёнам. Недалёка ад Ляцяг працякае рака Проня, на якой змешчаны гідралагічны пост рачны 1 разраду р. Проня — в. Ляцягі[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 86 чалавек[1]
  • 2010 год — 86 чалавек
  • 1999 год — 126 чалавек
  • 1926 год — 542 чалавекі[3]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1676 годзе згадваецца як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[5]. У 1783 пабудавана драўляная Пакроўская царква; 31 двор, 145 жыхароў. З 1882 года ўладанне С. Шклярэвіча, які валодаў 1600 дзесяцінамі зямлі, 2 вадзянымі млынамі[3].

У вёсцы знаходзіцца прыход Свята-Пакроўскай царквы Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага Патрыярхату. У вёсцы захоўваецца ікона Божай Маці «Неапалімая купіна», напісаная ў 1943 годзе, якую мясцовыя жыхары лічаць цудадзейнай заступніцай ад пажару[6][7].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Ля Ляцяг знаходзіцца брацкая магіла 1941, 1943 гадоў. — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Д000530шыфр 513Д000530

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. а б в Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с. 574
  4. ПОСТАНОВЛЕНИЕ СОВЕТА МИНИСТРОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 23 января 2007 г. № 75 Архівавана 11 студзеня 2012. (руск.)
  5. LVIA, f. 11, ap. 1, b. 747
  6. Хранительница «Неопалимой купины» (руск.)
  7. В ЛЕТЯГАХ ВСЕ СПОКОЙНО Архівавана 20 жніўня 2011. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]