Мазалава (Мсціслаўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Мазалава
Кгш.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
1615 г.
Ранейшыя назвы
Мазалаўшчына
Насельніцтва
689[1] чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Аўтамабільны код
6
Мазалава на карце Беларусі ±
Мазалава (Мсціслаўскі раён) (Беларусь)
Мазалава (Мсціслаўскі раён)
Мазалава (Мсціслаўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Мазалава (Мсціслаўскі раён)

Ма́залава[2] (трансліт.: Mazalava, руск.: Мазалово) — аграгарадок у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, на рацэ Белая Натапа, адміністратыўны цэнтраднайменнага сельсавета. Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы, на аўтамабільнай дарозе Магілёў—Мсціслаў[3]. Насельніцтва на 2009 год — 689 чалавек[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Непадалёку ад Мазалава захавалася гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур і эпохі Кіеўскай Русі, датаванае VIIII ст. да н.э., а таксама селішча XIIXIII стагоддзяў, што сведчыць аб тым, што мясцовасць была заселена яшчэ ў старажытныя часы.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 1615 года як вёска Мазалаўшчына ў Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць. У 1665 годзе тут быў пашыраны Спаса-Праабражэнскі праваслаўны жаночы манастыр, пры якім дзейнічала школа. У пачатку ХІХ стагоддзя на тэрыторыі манастыра ўзводзіцца новая цагляная царква, якая захавалася да нашых дзён.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Мазалава апынулася ў складзе Расійскай імперыі. Станам на 1880 год, у вёсцы працавала крупадзёрка. У 1885 годзе значыцца як сяло, дзейнічалі 2 царквы, жаночы манастыр, працаваў вадзяны млын. У манастыры ў гэты час было 10 двароў, 89 жыхароў, царкоўнапрыходская школа, на сядзібе — 1 двор, 7 жыхароў, вадзяны млын. Па выніках перапісу 1897 года, Мазалава — сяло ў Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета, размешчанае каля гандлёвага тракта Мсціслаў — Чавусы, двойчы на год праводзіліся кірмашы[4].

З 1919 па 1924 гады вёска знаходзілася ў складзе Смаленскай губерні РСФСР, аднак у выніку першага ўзбуйнення БССР 17 ліпеня 1924 года была вернута ў склад Беларусі. У тым жа годзе быў заснаваны саўгас-камуна «Мазалава». З 21 жніўня 1925 года — цэнтр сельсавета ў Мсціслаўскім раёне Калінінскай акругі (у 1927—30 гадах — Арашанскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці). У 1925 годзе дзейнічалі хата-чытальня, фельчарска-акушэрскі пункт, школа (у 1926 годзе — 45 вучняў). У 1931 годзе ў вёсцы арнізаваны калгас імя Ягорава, які ў 1932 годзе аб’ядноўваў 22 гаспадаркі, меў 270 га ворнай зямлі, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. У 1940 годзе ў Мазалава перавезлі бліжэйшыя хутары[4].

Падчас Другой сусветнай вайны з 14 ліпеня 1941 да 28 верасня 1943 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў верасні 1943 года спалілі 78 двароў. На ўшанаванне памяці 153 загінулых вяскоўцаў у 1969 годзе каля будынка школы ўзведзены абеліск.

Пасля вайны Мазалава адбудавалася. Станам на 1990 год, у ім дзейнічалі калгас «60 гадоў БССР», дзіцячы сад, васьмігадовая школа, бібліятэка, дом культуры, гандлёвы цэнтр, комплексны прыёмны пункт абслугоўвання насельніцтва, фельчарска-акушэрскі пункт, сталовая, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, ветэрынарны ўчастак, крамы і аптэка. У 2007 годзе ў вёсцы працавалі СВК «Мазалаўскі», сярэдняя агульнаадукацыйная школа, дом культуры, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт абслгоўвання насельніцтва Магілёўскага УКП «Бытпаслугі», аддзяленне сувязі. Аграгарадок забудоўваецца паводле генеральнага плана, распрацаванага ў 1984 годзе «Белкалгаспраектам»[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1885 год — 148 чал., 18 двароў; 1897 год — 191 чал., 27 двароў, на сядзібе 7 жыхароў, 1 двор[4].
  • XX стагоддзе: 1926 год — 323 чал., 52 двары; 1972 год — 302 чал., 91 двор; 1990 год — 651 чал., 211 двароў; 1997 год — 634 чал., 222 двары[5]; 1999 год — 686 чал., 229 двароў[3].
  • XXI стагоддзе: 2007 год — 682 чал., 264 двары[4]; 2009 год — 689 чал.[1]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Насельніцтва ўсіх населеных пунктаў паводле перапісу 2009
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Мазало́ва, ж.
  3. 3,0 3,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 ГВБ, т.7 кн.3, с.58—59
  5. 5,0 5,1 ЭГБ, т.5, с.35

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]