Майсееўка (Акцябрскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Майсееўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
160
Насельніцтва
389[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2357
Паштовы індэкс
247312
Аўтамабільны код
3
Майсееўка на карце Беларусі ±
Майсееўка (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Майсееўка (Акцябрскі раён)
Майсееўка (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Майсееўка (Акцябрскі раён)

Майсе́еўка[2] (трансліт.: Majsiejeŭka, руск.: Мойсеевка) — аграгарадок у Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 25 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 188 км ад Гомеля, 20 км ад чыгуначнай станцыі Ратміравічы, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На рацэ Трэмля (прыток Прыпяці).

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлачнай, затым аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, амаль паралельна з якой на ўсходзе і захадзе праходзяць кароткія просталінейныя вуліцы. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудавана 50 цагляных катэджаў у якіх змесціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС месцаў. Цэнтр сельскагаспадарчага ДП «Майсееўка», малочнатаварная ферма, мехпарк, зерняток. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, комплексны прыёмны пункт, крама.
Помнік землякам — на ўшанаванне памяці аднавяскоўцаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1991 годзе пастаўлены абеліск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядома з XVIII стагоддзя. Паводле прывілея 1775 года ва ўладанні абознага літоўскага М. С. Лапаты. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. На 1795 год — сяло ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. У XIX стагоддзі ў складзе маёнтка Качай-Балота Домны і Кацярыны Бухарыных. У 1879 годзе ў ліку паселішчаў Чэрнінскага царкоўнага прыходу. Паводле перапісу 1897 года знаходзілся ў Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета.

У 1925 годзе ў Раманішчаўскім сельсавеце Парыцкага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Пачатковая школа ў 1930-я гады ператворана ў сямігадовую. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў красавіку 1942 года спалілі 32 двары і забілі 23 жыхары. Напачатку снежня 1943 года, калі савецкія вайскі ўступілі ў Акцябрскую партызанскую зону, побач з вёскамі Майсееўка, Гадуні і Любань з 28 лістапада да 21 снежня 1943 года існаваў прарыў у абароне нямецкіх войскаў шырынёй каля 10 км, вядомы як «Рудабельскія вароты». 33 жыхары загінулі на фронце.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 160 гаспадарак, 389 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1795 год — 21 двор, 69 жыхароў.
  • 1897 год — 58 двароў, 419 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1925 год — 120 двароў.
  • 1940 год — 140 двароў, 517 жыхароў.
  • 1959 год — 333 жыхары (паводле перапісу).
  • 1997 год — 169 двароў, 456 жыхароў.
  • 2004 год — 165 гаспадарак, 444 жыхары.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]