Максімаўка (Гарадоцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Максімаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 528 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218862036
Максімаўка на карце Беларусі ±
Максімаўка (Гарадоцкі раён) (Беларусь)
Максімаўка (Гарадоцкі раён)
Максімаўка (Гарадоцкі раён) (Віцебская вобласць)
Максімаўка (Гарадоцкі раён)

Максі́маўка[1] (трансліт.: Maksimaŭka, руск.: Максимовка) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 35 км на паўночны ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель, 70 км ад Віцебска. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па аўтадарозе Гарадок — Мяжа.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 20 стагоддзя фальварак у Вышадскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні, 20 дзесяцін лесу. Адносіўся да Хвошненскага праваслаўнага прыхода. З 15 лютага 1923 года ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Мяжанскім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 жніўня 1924 года ў Паташнянскім сельсавеце. З 8 ліпеня 1931 года ў Гарадоцкім раёне, з 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з франтоў не вярнуліся 2 жыхары. З 16 ліпеня 1954 года ў Мяжанскім сельсавеце, з 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. У 1970 годзе ў саўгасе імя А. Я. Казлова. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Сцяпанавічы».

Насельнітцва[правіць | правіць зыходнік]

  • 4 двары, 31 жыхар (пачатак 20 стагоддзя)
  • 66 жыхароў (1959)
  • 334 жыхары, разам з домам-інтэрнатам (1970)
  • 61 гаспадарка, 540 жыхароў (2000)
  • 39 гаспадарак, 576 жыхароў (2018)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У 2018 годзе дзейнічалі псіханеўралагічны дом-інтэрнат, ФАП, магазін.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]