Малын (Акцябрскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Малын
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Залюшы
Колькасць двароў
16
Насельніцтва
33[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375-2357
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240820046
Малын на карце Беларусі ±
Малын (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Малын (Акцябрскі раён)
Малын (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Малын (Акцябрскі раён)

Ма́лын[2] (трансліт.: Malyn, руск.: Малын) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 6 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 236 км ад Гомеля, 3 км ад чыгуначнай станцыі Бумажкова, размешчанай на чыгунцы БабруйскРабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На ўсходзе меліярацыйныя каналы.

Экалогія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

На захадзе мяжуе з лесам.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай, шыротнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі сядзібамі. У складзе КСУП «Саўгас «Акцябрскі», малочнатаварная ферма. Крама.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя, калі вёска ўваходзіла ў маёнтак Замошша, які да 40-х гадоў належаў памешчыку Шчыткоўскаму, а затым — памешчыцы Кацярыне Катлубай. У канцы XIX стагоддзя таксама вядомая як Залюшы. На 1917 год у Рудабельскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года спалілі 12 двароў і забілі 50 жыхароў. У 1944 годзе карнікі забілі яшчэ 20 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму ў 0,4 км на ўсход ад вёскі, у лесе; у 1978 годзе ўстаноўлена стэла).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 16 двароў, 33 жыхары.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 9 двароў, 46 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1917 год — 107 жыхароў.
  • 1925 год — 16 двароў.
  • 1940 год — 27 двароў, 137 жыхароў.
  • 1959 год — 181 жыхар (паводле перапісу).
  • 1997 год — 24 двары, 48 жыхароў.
  • 2004 год — 22 двары, 40 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]