Малыя Канюшаны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Малыя Канюшаны)
Вёска
Малыя Канюшаны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
24
Насельніцтва
44 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0154
Паштовы індэкс
231328
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236852076
Малыя Канюшаны на карце Беларусі ±
Малыя Канюшаны (Беларусь)
Малыя Канюшаны
Малыя Канюшаны (Гродзенская вобласць)
Малыя Канюшаны

Малыя Канюшаны — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.

Знаходзіцца за 23 км на поўдзень ад Ліды.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадвае вёску Малыя Канюшаны ў Беліцкай парафіі як уласнасць ваяводы віленскага Караля Станіслава Радзівіла[1].

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У пачатку XX стагоддзя вёска Тарноўскай воласці Лідскага павета, 120 жыхароў, 72 дзесяціны зямлі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 года вёска Ганчарскай гміны Лідскага павета, 18 жылых пабудоў, 100 жыхароў.

З 1939 года ў БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1996 год — 60 чал. (38 двароў)
  • 2004 год — 44 чал. (24 двары)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4