Марозавічы (Буда-Кашалёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Марозавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
135
Насельніцтва
389 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Марозавічы на карце Беларусі ±
Марозавічы (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Марозавічы (Буда-Кашалёўскі раён)
Марозавічы (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Марозавічы (Буда-Кашалёўскі раён)

Маро́завічы[1] (трансліт.: Marozavičy, руск.: Морозовичи) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Марозавіцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 5 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 45 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рака Уза (прыток ракі Сож).

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель.

Планіроўка складаецца з просталінейнай доўгай шыротнай вуліцы, да захаднага канца якой далучаецца кароткая мерыдыянальная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У 1987 годзе пабудаваны цагляныя дамы на 50 кватэр, у якіх змесцаваліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй месцаў пасля Чарнобыльскай катастрофы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XV стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Згадваецца ў 1503, 1526 — 27 гадах у матэрыялах пра канфлікты паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. У 1560 годзе 4 дымы, 1 служба, пустаўшчызны Белавішчына і Міхалёўшчына. У 1640-х гадах па інвентары Гомельскага стараства сяло, 4 дымы, 2 службы, 5 валоў 3 каня, 2 пустаўшчызны. У 1752 годзе згадваецца ў актах Галоўнага Літоўскага трыбунала.

Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. З 1855 года дзейнічалі прадпрыемства па вытворчасці цукру, вінакурня і хлебазапасны магазін. Па рэвізскіх матэрыялах 1859 года ў валоданні памешчыка Г. В. Ляшкевіча. У 1882 годзе мелася народнае вучылішча (у 1907 годзе 58 вучняў). Па перапісу 1897 года знаходзіліся: вёска (хлебазапасны магазін) і фальварак. У 1909 годзе 880 дзесяцін зямлі, школа, млын, у Чабатовіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні.

У 1925 годзе ў Буда-Кашалёўскім раёне Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 118 жыхароў вёскі. З 16 ліпеня 1954 года цэнтр Марозавіцкага сельсавета[2]. У 1959 годзе цэнтр саўгаса «Марозавічы». Базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзетсад, аддзяленне сувязі, магазін.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 135 гаспадарак, 389 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1886 год — 79 двароў, 514 жыхароў.
  • 1897 год — 124 двары, 734 жыхара; фальварак — 3 двары, 11 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 153 двары, 1059 жыхароў.
  • 1925 год — 275 двароў.
  • 1959 год — 423 жыхара (паводле перапісу).
  • 1999 год — 398 жыхароў, 147 двароў[3].
  • 2004 год — 135 гаспадарак, 389 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об образовании Морозовичского сельского Совета в составе Буда-Кошелевского района, Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 124. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]