Марыямпаль (Гарадоцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Марыямпаль
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 25 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218822073
Марыямпаль на карце Беларусі ±
Марыямпаль (Гарадоцкі раён) (Беларусь)
Марыямпаль (Гарадоцкі раён)
Марыямпаль (Гарадоцкі раён) (Віцебская вобласць)
Марыямпаль (Гарадоцкі раён)

Марыя́мпаль[1] (трансліт.: Maryjampaĺ, руск.: Мариямполь) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вайханскага сельсавета. За 9 км на поўдзень ад Гарадка, 3 км ад чыгуначнай станцыі Залучча на лініі Віцебск — Невель. На паўднёвым захадзе знаходзіцца возера Лосвіда, на захадзе і ўсходзе ляжаць участкі лесу. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Гарадок — Віцебск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2-й палове 19 стагоддзя маёнтак у Лосвідскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні, уласнасць памешчыка Корсака. У 1905 годзе 300 дзесяцін зямлі, 300 дзесяцін лесу. У 1919 годзе на базе маёнтка створана сельскагаспадарчая арцель (у 1925 годзе 6 чалавек). У 1920 годзе вёска ў Віцебскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Аляксандраўскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе хутар. Сельскагаспадарчае таварыства, школа 1-й ступені (у 1925 годзе 2 настаўнікі, 106 вучняў). З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 3 жыхары. З 16 ліпеня 1954 года ў Прудніцкім сельсавеце. У 1970 годзе ў саўгасе «Стайкаўскі». У 1997 годзе ў саўгасе «Азёрны». З 8 красавіка 2004 года ў Вайханскім сельсавеце. У 2012 годзе ў складзе аддзела «Азёрны» ААТ «Гарадоцкі райаграпрамзаб».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 6 двароў, 36 жыхароў (1920)
  • 8 двароў, 33 жыхары (1926)
  • 113 жыхароў (1959)
  • 112 жыхароў (1970)
  • 20 гаспадарак, 33 жыхары (1997)
  • 15 гаспадарак, 27 жыхароў (2002)
  • 15 гаспадарак, 21 жыхар (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]