Матароўшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Матароўшчына)
Вёска
Матароўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Матароўшчына на карце Беларусі ±
Матароўшчына (Беларусь)
Матароўшчына
Матароўшчына (Мінская вобласць)
Матароўшчына

Матаро́ўшчына[1] (трансліт.: Mataroŭščyna, руск.: Моторовщина) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 38 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 23 км ад Мінска, каля ракі Слоўст.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва ўтворана ад суседняй вёскі Матарова. Назва Матарова, верагодна, паходзіць ад прозвішча Матора, Матор, якое можа мець шмат значэнняў[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасёлак заснаваны ў 1920-я гады ў Беларускай ССР, каля засценка Княстарава[3] (Князь Возера[4]) і фальварка Хвашчэўніца (абодва цяпер не існуюць).

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

У 1960 годзе мела статус вёскі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1926 год — 14 двароў, 63 жыхары
  • 1960 год — 78 жыхароў
  • 2002 год — 9 двароў, 14 жыхароў
  • 2010 год — 11 гаспадарак, 17 жыхароў
  • 2012 год — 10 гаспадарак, 17 жыхароў

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.
  3. SgKP 1883, с. 192.
  4. Подвижная карта. orda.of.by. Праверана 1 снежня 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]