Мачулішча (Буда-Кашалёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Мачулішча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
32 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
СААТА
3205864028
Мачулішча на карце Беларусі ±
Мачулішча (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Мачулішча (Буда-Кашалёўскі раён)
Мачулішча (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Мачулішча (Буда-Кашалёўскі раён)

Мачу́лішча[1] (трансліт.: Mačulišča, руск.: Мочулище) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 7 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 43 км ад Гомеля.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогам, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай, кароткай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з другой паловы XIX стагоддзя як засценак у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.

У 1925 годзе ў Дуравіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. Побач быў аднайменны хутар. У 1929 годзе арганізаваны калгас імя М. І. Калініна, працавала гамарня. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 10 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дуравіцкі» (цэнтр — вёска Дуравічы). Працавалі клуб і бібліятэка.

Да 16 снежня 2009 года ў Дуравіцкім сельсавеце[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 13 гаспадарак, 32 жыхара.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 1 двор, 8 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1925 год — 25 двароў; у аднайменнай сялібе — 9 двароў.
  • 1959 год — 162 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 13 гаспадарак, 32 жыхара.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Решение Гомельского облсовета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области»(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]