Мокіш

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вёска Мокіш)
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Мокіш
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
1628 год
Насельніцтва
Мокіш на карце Беларусі ±
Мокіш (Беларусь)
Мокіш
Мокіш (Гомельская вобласць)
Мокіш

Мо́кіш[1] (трансліт.: Mokiš, руск.: Мокиш) — былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Стралічаўскага сельсавета.

Ліквідавана 21 верасня 2010 года[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сяло Мокіш з пяцю дымамі і млын, паводле тарыфу падымнага падатку Кіеўскага ваяводства 1628 года, трымаў у заставе ад князя Вішнявецкага (Канстанціна?) пан Андрэй Клікашэўскі ды плаціў з іх 17 злотых і 12 грошаў[3]. У дакуменце з допыту казакоў, захопленых у палон пасля бітвы пад Загаллем, датаваным 29 чэрвеня 1649 года, названы Пётр з Мокіша, падданы пана Катарскага[4]. А ў люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага павета Кіеўскага ваяводства ад 25 студзеня 1683 года сказана, што вёску Мокіш з 7 дымамі трымаў пан Катарскі[5]. Пад 1687 годам у справе Оўруцкага гродскага суда Мокіш названы сярод паселішчаў, зруйнаваных працяглым пастоем казакоў палкоўніка Войска Запарожскага Паўла Апостала Шчуроўскага. Тады тут было 7 дымоў, 7 казакоў і два кані на пастоі[6]. У дакуменце таго ж суда ад 7 кастрычніка 1715 года сказана, што ў 1708 годзе пан маршалак мазырскі Антоні Аскерка захапіў землі з сенажацямі ва ўрочышчы Тварова, адпісаныя царкве св. Мікалая ў Брагіне яшчэ князямі Вішнявецкімі, а вёскі Глухавічы, Губаровічы, Сцяжарнае, Пучын, Мокіш, Еўлашы, якія належалі да прыходу названай царквы, у ваяводстве Кіеўскім, павеце Оўруцкім размешчаныя, да царквы ў сяле Губаровічы самавольна далучыў[7]. У 1734 годзе Мокіш трымалі ў заставе паны Войны[8]. На 1754 год вёска з 16 дварамі (×6 – каля 96 жыхароў) належала да Брагінскага маёнтка; з яе «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачваліся 2 злотыя, 14 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 9 зл., 26 гр.[9] У тым жа годзе маёнтак куплены ў пані Эльжбеты Замойскай, дачкі князя Міхала Сервацыя Вішнявецкага, панам ашмянскім войскім Францішкам Антоніем Ракіцкім. Паводле яўрэйскіх перапісаў 1765, 1778 і 1784 гадоў, у вёсцы Мокіш жылі адпаведна 6, 2 і 3 чалавекі (głowy), якія належалі да Брагінскага кагала[10]. Падобна, Каліеўшчына 1768 года — найбуйнейшае паўстанне за ўсю гісторыю гайдамацтва — паўплывала на колькасць яўрэяў і ў гэтай невялічкай вёсцы.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Мокіш апынуўся ў межах Чарнігаўскага намесніцтва, з 1796 г. у складзе адноўленага Рэчыцкага павета спачатку Чарнігаўскай, потым Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 г. Мінскай губерні Расійскай імперыі[11]. На 1795 год вёска Мокіш і фальварак Рудакоў былі ў «закладе у ротмистра Креча», але належалі пану рэчыцкаму падстаросце Ігнацыю Аскерку[12], які годам раней ажаніўся з паннай Ізабэлай Ракіцкай[13], дачкой папярэдняга ўладальніка добраў. Як сказана ў справе аб дваранстве роду Аскеркаў, у 1798 годзе іх сын Уладзіслаў таксама быў уведзены ў валоданне вёскамі Мокіш, Еўлашы і Варацец[14]. З 1816 года згодна з сямейным пагадненнем уладальніцай маёнтка Мокіш і Бабчын стала Людвіка, дачка Ігнацыя, Аскерка[15]. У 1834 годзе гаспадыняй Рудакоўскага маёнтка з Мокішам, Бабчынам і інш. была ўдава Уладзіслава пані Ядзвіга з Гячэвічаў Аскерчына, якую настаяцель Бабчынскай Крыжаўздзвіжанскай прыходскай царквы І. Нямшэвіч у метрычных запісах хросту дзяцей яе сялян чамусьці называў Еўдакіяй[16]. Паводле інвентару 1844 года Мокіш — вёска з 27 дварамі, 173 жыхарамі і аднайменны фальварак Рудакоўскага маёнтка — былі ўласнасцю непаўналетніх Генрыка Юстына, Аляксандра Юстыніяна і Зофіі Марцэлы Аскеркаў, але знаходзіліся ў арэндзе ў Міхаіла Ігнатавіча Быкава[17]. Да свайго спачыну ў 1866 годзе маёнткам валодаў Генрык Аскерка, а пасля яго дочкі Марыя і Алена. У 1870 годзе ў Мокішы 101 селянін і 3 аднадворцы. На 1889 год маёнтак Рудакоў з фальваркамі Бабчын і Мокіш (усяго 7162 дзесяціны зямлі) у Мікуліцкай воласці належалі пані Алене (Аскерчанцы) Ваньковіч[18]. У 1897 годзе ў вёсцы 57 двароў, 367 жыхароў. Дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, конны млын. У фальварку 24 жыхары. У 1907—1912 гадах ураджэнец Мокіша селянін Кіпрыян Трафімавіч Ярмольчык быў дэпутатам ІІІ Дзяржаўнай думы ад Рэчыцкага павета; сябар "Русской национальной фракции"[19]. На 1909 год у вёсцы Мокіш 70 двароў, 435 жыхароў, у фальварку 1 двор, 10 жыхароў[20]. У 1911 годзе ўладальніца маёнтка А. Ваньковіч.[21].

З 9 мая 1923 года Мокіш у складзе Хойніцкай воласці Гомельскай губерні, з 8 снежня 1926 года цэнтр Мокішскага сельсавета Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акругі, з 30 снежня 1927 года ў складзе Бабчынскага сельсавета тых жа раёна і акругі, з 20 лютага 1938 года ў Палескай вобласці з цэнтрам у Мазыры, з 8 студзеня 1954 года ў Гомельскай вобласці. У 1926 годзе ў вёсцы Мокіш 114 гаспадарак, 664 жыхары. На 15 лістапада 1927 года 713 жыхароў. У 1959 годзе ў Рудакоўскім сельсавеце, 677 жыхароў, у 1970 годзе 574 жыхары.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Хойникского района». Решение Хойникского районного Совета депутатов от 21.09.2010 г. № 25(руск.) 
  3. Архив Юго-Западной России. — Киев, 1886. Ч. VII. T. I. С. 394; Źródła dziejowe. T. XX: Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. S. 81
  4. Джерела з історії Національно-визвольної війни українського народу 1648—1658 рр. Т. 1 (1648—1649). — Київ, 2012. С. 264, 266
  5. АрхивЮЗР. — Киев, 1886. Ч. VII. T. I. С. 489
  6. АрхивЮЗР. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679—1716). — Киев, 1868. С. 153
  7. АрхивЮЗР. Ч. 1. Т. 4. Акты об унии и состоянии православной церкви с половины XVII века (1648—1798). — Киев, 1871. С. 378
  8. Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. — Біла Церква, 2015. С. 287
  9. Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. — Біла Церква, 2015. С. 190
  10. АрхивЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 302, 391, 710
  11. Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  12. Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 73
  13. НГАб у Мінску. Ф. 937. Воп. 1. Спр. 60. А. 97
  14. НГАБ. Ф. 319. Воп. 2. Спр. 2386. А. 72
  15. Słownik geograficzny Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1888. T. 9. S. 901
  16. НГАБ. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 536. А. 68
  17. НГАБ. Ф. 142. Воп. 1. Спр. 1465. Пра род Аскеркаў гербу Мурдэліо гл.: Гербоўнік беларускай шляхты. — Мінск, 2002. Т. 1. С. 328—334
  18. Список зелевладельцев Минской губернии. 1889 г. — Минск, 1889. С. 364
  19. Боиович М. М. Члены Государственной Думы. Портреты и биографии / М. М. Боиович, – Москва, 1913
  20. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 126
  21. Список землевладельцев Минской губернии. 1911 г. — Б. м. С. 4

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 6, 23 — 27, 29, 31 — 35
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]