Мосар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Мосар)
Вёска
Мосар
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
143 м
Насельніцтва
494 чалавекі (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2156
Паштовы індэкс
211807
Аўтамабільны код
2
СААТА
2215882096
Мосар на карце Беларусі ±
Мосар (Беларусь)
Мосар
Мосар (Віцебская вобласць)
Мосар

Мосар — вёска ў складзе Удзелаўскага сельсавета Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. За 24 км да паўночнага захаду ад Глыбокага.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў 1514 г. як уладанне Юрыя Зяновіча. Паводле граматы вял. князя Жыгімонта Аўгуста ад 11 кастрычніка 1554 г. Яну Міхайлавічу Зяновічу было дазволена пры сваім маёнтку Мосары над ракой Дзіснай закласці мястэчка, а таксама дадзена права на торг і заснаванне «вольных» корчмаў. У Мосары на начлег спыняўся Стэфан Баторый падчас паходу на Пскоў у час Лівонскай вайны. Ад Зяновічаў (Дэспат-Зяновічаў) маентак Мосар у 1-й пал. XVII ст. Мосар перайшоў да Марцыяна Валовіча, віленскага земскага пісара. У 1639 г. — да Пятра Карла Долмат-Ісайкоўскага герба «Прус І», лоўчага літоўскага. У 1657 г. дачка Пятра Карла Долмат-Ісайкоўскага — Соф’я, удава Самуэля Паца, у другі раз пабралася шлюбам — з Віктарам Канстанцінам Млечкай герба «Даліва» (або «Тры Ружы»), палкоўнікам жамойцкім. Іх дачка Канстанцыя атрымала Мосар у пасаг, пабраўшыся шлюбам з Янам Уладзіславам Бжастоўскім герба «Стрэмя», кашталянам троцкім. З таго часу Мосар на працягу больш чым 200 гадоў знаходзіўся ва ўладанні Бжастоўскіх.

У часы Станіслава Аўгуста Панятоўскага, у 1775-1790-я, пры Роберце і Ганне Бжастоўскіх у Мосары ўзведзены двухпавярховы палац у стылі класіцызму (знішчаны сялянамі ў лістападзе 1918 года) і касцёл Св. Ганны. Мосарскі палац нагадваў каралеўскую рэзідэнцыю у варшаўскіх Лазенках: з троннай залай, «асамблёвай, Саламона, ратунды» і інш. Асабліва вылучалася Каралеўская зала з генеалагічным дрэвам польскіх каралёў, а таксама арыгінальнай печчу ў выглядзе піраміды на 5 шарах і французскім камінам з бюстам караля Станіслава Аўгуста. У бальнай зале быў шыкоўны барочны камін з чорнага мармуру. Таксама вядомая Люстэркавая зала з люстэркавымі панелямі на сценах і Кітайская комната ва ўсходнім стылі. Палац акаляў пейзажный парк з дубовай алеяй і садам. У тыя часы нескалькі разоў у Мосары гасцяваў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які нават удзельнічаў тут у археалагічных раскопках як аматар даўніны.

У XVIII — 1-ай пал. XIX стст. існавала уніяцкая царква. Народнае вучылішча, адкрытае ў 1872 г., размяшчалася ў агульным доме, фінансавалася ў памеры 200 руб. у год. Пад 1885 г. у маёнтку Мосар было 558 жыхароў і 2030 дзесяцін зямлі. У аднайменнай вёсцы налічвалася 117 жыхароў.

У 1870-я гады Мосар набыў Эдмунд Пілсудскі. Наступным і апошнім уладальнікам маёнтка быў яго сын Калікст Юзаф. З 1921 г. Мосар у складзе Польшчы, належаў Луцк-Казлоўскай гміне Дзісненскага павета Віленскага ваяводства. Буйнейшымі зямельнымі ўласнікамі былі Эдмунд Пілсудскі (1718 дзесяцін і 182 дзесяцін у Рэпішчы), Калікст Пілсудскі (165 дзесяцін) — родзічы Юзэфа Пілсудскага і інш. Нашчадак апошніх гаспадароў Мосыра, праз дачку Эдмунда Марыю — Анджей Яцына цяпер жыве ў ЗША, ён выказваў намер стварыць на месцы Мосарскага палаца музей і передаць яму сваю бібліятэку.

З 1939 Мосар у складзе БССР, з 12 кастрычніка 1940 — цэнтр Мосарскага сельсавета Дунілавіцкага раёна. З 20 студзеня 1960 знаходзіўся ў Глыбоцкім раёне, з 20 мая 1960 — ва Удзелаўскім сельсавеце. У 1997 у вёсцы налічваліся 494 жыхары і 231 двор.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Працуюць базавая школа, бібліятэка, клуб, музей, фельчарска-акушэрскі пункт, 2 крамы, аддзяленне сувязі, ільнозавод. Мосар — папулярны аб’ект турызму Беларусі.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

У касцёле Св. Ганны ў Мосары і на пляцоўцы за касцёлам праходзіць фэст дударскіх рэгіёнаў Дударскі рэй[1].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зямчонак І. Ваколіцы Парыжа. Старонкі гісторыі Пастаўскага Паазер’я // «Сумежжа». Паставы, 2004.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага раёна / Гал. рэд. Б. І. Сачанка і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1995. — 454 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 524. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]