Мосар (Ушацкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Мосар, Ушацкі раён)
Вёска
Мосар
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 173 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2158
Паштовыя індэксы
211499
Аўтамабільны код
2
СААТА
2249860147
Мосар на карце Беларусі ±
Мосар (Ушацкі раён) (Беларусь)
Мосар (Ушацкі раён)
Мосар (Ушацкі раён) (Віцебская вобласць)
Мосар (Ушацкі раён)

Мо́сар[1] (трансліт.: Mosar, руск.: Мосар) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Сарочынскага сельсавета.

Да 2004 года цэнтр Мосарскага сельсавета[2].

Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Ушачаў, 140 км ад Віцебска[3], каля Мосарскага возера.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1999 год — 304 жыхары, 141 двор[3].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква

Пабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з цэглы. У паўзруйнаваным стане.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца, трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, прамавугольная апсіда. Атынкаваныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў руставаных ліштвах, апяразаны прафіляванымі карнізамі з сухарыкамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі і паўкалонкамі, дэкарыраваны рэльефнымі крыжамі.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  3. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 524. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 524. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
  • Мо́сары // Природа Беларуси: энциклопедия. В 3 т. Т. I. Земля и недра / Редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — С. 255. — 464 с.: ил. — 3000 экз. — ISBN 978-985-11-0472-3. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]