Муляры (Вілейскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Муляры)
Вёска
Муляры
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
27
Насельніцтва
52 чалавекі (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222445
Аўтамабільны код
5
Муляры на карце Беларусі ±
Муляры (Вілейскі раён) (Беларусь)
Муляры (Вілейскі раён)
Муляры (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Муляры (Вілейскі раён)

Му́ляры[1] (трансліт.: Muliary, руск.: Муляры) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. На 2012 год 27 двароў, 52 жыхары.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1938 годзе — вёска ў Вішнеўскай вясковай гміне. 28 двароў, 129 жыхароў.

З 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР.

3 верасня 1949 года сяляне Муляраў аб’ядналіся ў калгас імя Будзённага. У пачатку 1950-х гадоў калгас далучыўся да калгаса імя Кірава (цэнтр у вёсцы Золькі).

У 2003 годзе ў вёсцы было 27 двароў, 52 жыхары[2].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Ядвіга Пастарнак, нарадзілася ў 1927 годзе. Верніца-каталічка, якой у 2013 годзе Папа Рымскі Францішак даслаў падзячны ліст. Упершыню ў гісторыі такі дакумент быў напісаны Папам па-беларуску.[3][4]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Нарачанка і яе берагі 2013, с. 370—371.
  3. Папа напісаў беларускай жанчыне і даслаў першы ў гісторыі Касцёла папскі дакумент на беларускай мове // Сайт catholic.by
  4. Сюрпрыз для спадарыні Ядвігі(недаступная спасылка) // Газета Звязда

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]