Мясата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Мясата)
Вёска
Мясата
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 328 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1773
Паштовыя індэксы
222330
Аўтамабільны код
5
Мясата на карце Беларусі ±
Мясата (Беларусь)
Мясата
Мясата (Мінская вобласць)
Мясата

Мясата́ (трансліт.: Miasata, руск.: Мясота), таксама вядомы варыянты Мясо́та, Мясята́[1] — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Мясоцкага сельсавета, яго цэнтр да 2015 года[2].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 12 км на ўсход ад Маладзечна, за 61 км ад Мінска[3], каля ракі Ушы і аўтамабільнай дарогі Р28. За 1,2 км на паўднёвы захад ад вёскі на лініі Мінск-Пасажырскі — Маладзечна знаходзіцца прыпыначны пункт Мясата.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XVI стагоддзі вядома як маёнтак у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1575 годзе ўласнасць кашталяна троцкага Стэфана Збаражскага. У XVIII стагоддзі вёска — шляхецкая ўласнасць. У Паўночную вайну (1700—1721) шведы спустошылі вёску. Праваслаўная царква была разбурана, але сяляне на свае сродкі («на сваіх плячах») адбудавалі царкву.

З 1793 года пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце спачатку Мінскай губерні, а з 1843 года — Віленскай губерні[4].

У 1800 годзе вёска, уласнасць памешчыка К. Агінскага. Вёска размяшчалася паміж мястэчкамі Краснае і Маладзечна, на паштовай дарозе з Вільні ў Мінск. У 1857 годзе цэнтр аднайменнага маёнтка, у якім 116 рэвізскіх душ, уласнасць памешчыка Тампінскага. Непадалёку ад вёскі знаходзіліся фальварак і засценак. У канцы вёскі размяшчалася праваслаўная царква, якая адносілася да Краснасельскага прыхода. Меўся вадзяны млын. У 1897 годзе вёска (65 двароў, 505 жыхароў, царква), маёнтак (48 жыхароў) і 2 сядзібы (11 жыхароў, вадзяны млын), у Краснасельскай воласці. У 1899 годзе была адкрыта школа граматы. У пачатку XX стагоддзя вёска, 454 дзесяцін зямлі. Знаходзілася за 0,5 км ад Лібава-Роменскай чыгункі. Побач размяшчаўся маёнтак Тампінскага, які меў тут 1251 дзесяцін зямлі.

З 1921 года вёска і фальварак у складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Краснае[5].

З 1939 года ў БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, якія ў кастрычніку 1943 года спалілі амаль усю вёску (144 двары) і загубілі 26 жыхароў. У гады вайны загінула 136 землякоў. Пасля вайны вёска адбудавалася, але колькасць жыхароў не дасягнула даваеннага ўзроўню.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1800 год — 116 жыхароў, 25 двароў.
  • 1866 год — 228 жыхароў, 26 двароў.
  • 1904 год — 493 жыхары.
  • 1921 год — 610 жыхароў, 100 двароў[6].
  • 1931 год — 647 жыхароў, 110 двароў[7].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Мясо́та, Мясята́
  2. Решение Молодечненского районного Совета депутатов от 23 октября 2015 г. № 85 О переносе административного центра Мясотского сельсовета
  3. а б БелЭн 2000.
  4. http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_VI/287
  5. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
  6. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
  7. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28
  8. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]