Мёдухаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мёдухаў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
15[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375-2357
Паштовы індэкс
247308
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240824021
Мёдухаў на карце Беларусі ±
Мёдухаў (Беларусь)
Мёдухаў
Мёдухаў (Гомельская вобласць)
Мёдухаў

Мёдухаў[2] (трансліт.: Mioduchaŭ, руск.: Мёдухов) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 25 км на захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 228 км ад Гомеля, 18 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Экалогія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Вакол вёскі — лес.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Глуск — Акцябрскі.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка складаецца з трох кароткіх, шыротных вуліц, забудаваных драўлянымі сядзібамі. У складзе сельскагаспадарчага ААТ «Парэчча-Арэса» з цэнтрам у Парэччы. Крама.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя, як паселішча ў Бабруйскам павеце Мінскай губерні, уласнасць казны. На карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтых месцах у 1890-я гады, пазначана як 6 адасобленых, аднайменных засценкаў. На 1908 год — засценак і мястэчка ў Ляскавіцкай воласці.

Напачатку 1920-х гадоў засценак і мястэчка аб'ядналіся ў адну вёску. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 39 жыхароў. 11 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 15 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1908 год — засценак — 10 двароў, 115 жыхароў; мястэчка — 3 двары, 32 жыхары.
  • 1940 год — 45 двароў, 174 жыхары.
  • 1959 год — 132 жыхары (паводле перапісу).
  • 1997 год — 24 двары, 51 жыхар.
  • 2004 год — 19 двароў, 45 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Мёдухава, н.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]