Міжрэчча (Пухавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Міжрэчча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Міжрэчча на карце Беларусі ±
Міжрэчча (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Міжрэчча (Пухавіцкі раён)
Міжрэчча (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Міжрэчча (Пухавіцкі раён)

Міжрэ́чча[1] (трансліт.: Mižrečča, руск.: Мижречье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

За 16 км на паўночны захад ад раённага цэнтра Мар'іна Горка і чыгуначнага прыпыначнага пункту станцыя Пухавічы на лініі МінскАчіповічы, на р. Волма, пры ўпадзенні яе ў р. Свіслач.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Пасяленне заснавана паміж рэкамі Волма і Свіслач, у міжрэччы, таму і атрымала такую назву.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) — у складзе Расійскай імперыі. У ХІХ - пач. ХХ ст. у Пухавіцкай воласці Ігуменскім павеце Мінскай губерні, належала Раьынскім.

У 1816 годзе ўзгадваецца маёнтак Міжрэччва, знаходзілася паблізу вёскі.

У 1913 годзе адкрыта школа царкоўнай граматы.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасля рэвалюцыі працавала школа 1-ай ступені, у 1922 г. якой працавала 2 настаўніка, займалася каля 70 хлопчыкаў і дзяўчынак.

На 1933 год былі калшасы "Бальшавік" і " Кастрычнік", працавалі смалярны завол (пабудаваны ў 1925 годзе), кравецкая і швецкая майстэрні, смакова-смакавая арцель, бачарна-мэблевая майстэрня, вадзяны млын з крупарушкай, 2 кузні.

Пад час Другой сусветнай вайны з 1941 г. да 2 ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі. Вёска была зпалена 6 разоў, у траўне 1942 года было загублена 6 жыхароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1816 год — 7 двароў, каля 50 жыхароў. Маёнтак 9 двароў, каля 90 жыхароў.
  • 1917 год — 81 двор, 508 жыхароў. Маёнтак 7 двароў, 66 жыхароў.
  • 1940 год — 110 гаспадарак, 330 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 год — 46 двароў, 69 жыхароў.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарадзішча (III—V стагоддзі). На паўночна-заходняй ускраіне вёскі, на левым беразе р. Волма, 0,1 км ад яе ўпадзення ў р. Свіслач.
  • Брацкая магіла (1941—1944 гады).

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Міжарэ́чча

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]