Мікалаеўка (Лоеўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Мікалаеўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1871
Насельніцтва
  • 0 чал. (2015)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2347
Аўтамабільны код
3
Мікалаеўка на карце Беларусі ±
Мікалаеўка (Лоеўскі раён) (Беларусь)
Мікалаеўка (Лоеўскі раён)
Мікалаеўка (Лоеўскі раён) (Гомельская вобласць)
Мікалаеўка (Лоеўскі раён)

Мікала́еўка[1] (трансліт.: Mikalajeŭka, руск.: Миколаевка) — вёска ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ручаёўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў 1871 перасяленцамі з суседніх вёсак Абрамоўка і Ручаёўка і вёскі Шмакі Чыгірынскім воласці Быхаўскага павета Магілёўскай губерні Мельнікавымі, Буднікавымі, Ларчанкамі і Кавалёвымі. Названая ў гонар імператара Мікалая I. У 1873 году вёска стала месцам правядзення работ Заходняй экспедыцыі па асушэнню балот, жыхары вялі спрэчку з памешчыкам аб прыналежнасці лугавых зямель да 1918 года. Да Першай сусветнай вайны мелася 2 вуліцы, 2 царквы і школа, а таксама завод па перапрацоўцы сіняй і чырвонай гліны (гліну здабываюць і цяпер). У чэрвені 1920 года вёску захапілі палякі. У 1931 году жыхары ўступілі ў калгас. У час Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў 1943 годзе спалілі 22 двары і забілі 8 жыхароў. У раёне вёскі адбываліся буйныя сутыкненні партызан з карнымі атрадамі фашыстаў. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Заря» (цэнтр - вёска Ручаёўка Лоеўскі раён).

Станам на 2021 год вёска цалкам знесена.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]